6 сакавіка — беларуская прэм’ера праекта «Чарнобыль»

6 сакавіка, 19-00
Цэнтр культуры і вольнага часу ў Паўднёвым (Брэст, вул. Жукава, 1)

тэатр «Крылы халопа» прадставіць дакументальны праект «Чарнобыль»

Афіцыйная прэм’ера адбылася ў Познані 7 снежня 2013года на Міжнародным тэатральным фестывалі «Маскі» пры падтрымцы Інстытута А. Міцкевіча.

Дакументальны тэатр з’яўляецца жанрам, які існуе на стыку мастацтва і сацыяльнага аналізу. Асновай спектакля «Чарнобыль» сталі матэрыялы двух экспедыцый у беларускую частку зоны адсялення і Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, інтэрв’ю ў людзей, эвакуяваных пасля аварыі на ЧАЭС, дакументы, звязаныя з наступствамі аварыі, матэрыялы інтэрнэт-форумаў, прысвечаных будаўніцтву першай АЭС у Беларусі.

2

Нямецкі журналіст Вольфганг Бюшэр, які прайшоў пешшу ад Берліна да Масквы, называе Беларусь сімвалам усходу Еўропы: «могілкамі гісторыі», «кар’ерам трагізму», дзе «матэрыял толькі-толькі зарос травой» … Маштаб гістарычных катастроф і трагедый, якія давялося перажыць беларусам, такі вялікі, што гісторыя многіх падзей ператвараецца ў міф, або наадварот адбываецца выцясненне балючых момантаў з памяці.

Мы лічым вельмі важным усведамленне сваёй гісторыі і сучаснасці, а таксама стварэнне асабістага падручніка сучаснай гісторыі, пазбаўленага ад ідэалогіі, палітычных чытанняў і міфалагізацыі.

Мы пачалі працу над праектам дакументальнага тэатра «Гісторыі Беларусі»,  і «Чарнобыль» — яго першая частка. Спектакль пастаўлены ў тэхніцы verbatim з выкарыстаннем тэхналогій мультымедыйнага тэатра.

«… Спектакль «Чарнобыль» — без сумневу важны крытычны голас маладога пакалення. Яго задача — абудзіць грамадскую свядомасць і схіліць да далейшага размовы пра праблему, якая, нягледзячы на 28 гадоў, да гэтага часу ўплывае на жыццё людзей у Беларусі. Рэжысёр дае голас людзям, якіх ніхто не пачуе, кажа пра падзеі, якія да гэтага часу не дачакаліся публічных дэбатаў…» (Pawel Wrona)

Пасля спектакля адбудзецца дыскусія з удзелам экспертаў (эколагаў, журналістаў). Мадэратар — тэатральны крытык, рэжысёр Таццяна Арцімовіч. Адным са складнікаў праекту быў конкурс дзіцячага малюнка на тэму «Чарнобыль», арганізаваны ў Брэсце ў красавіку-ліпені 2013 года. Выстава будзе прадстаўлена 6 сакавіка разам са спектаклем. Больш інфармацыі ТУТ

Кошт квітка : 50 000 руб.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology