6 сакавіка — адкрыццё праекта Канстанціна Селіханава

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» 6 сакавіка 2014 г. а 19-ай гадзіне прэзентуе праект Канстанціна Селіханава «Логасы. Тое, што робіць нашае жыццё камфортным», куратар праекта Вольга Рыбчынская.

Праект «Логасы . Тое, што робіць нашае жыццё камфортным» Канстанціна Селіханава пра тэксты, важныя словы і паняцці. Пра тое, што растыражаваны біблейскі міф «напачатку было слова» ператварыўся ў зручныя гатовыя рэцэпты для жыцця. Чужыя думкі, словы, назвы і кантэнты выбудоўваюць нашае разуменне рэчаіснасці.

1

 

Мастак прадстаўляе тры «ўзроўні» тэкстаў-логасаў, якія забяспечваюць наш камфорт і што з’яўляюцца таксама маркерамі развіцця еўрапейскай цывілізацыі: цытаты аўтараў фундаментальных філасофскіх прац, якія ператварыліся ў беспярэчныя меркі ісціны/праўды (Friedrich Hegel, Karl Marx, Menschliches Allzumenschliches Friedrich Nietzsche, Charles Darwin), тэксты і мэсэджы масавай культуры, якія спрацоўваюць безадмоўна, а таксама логасы, прапанаваныя самім аўтарам. Апошнія не ўваходзяць у супярэчнасць з агульнапрынятымі ісцінамі, але нанова запускаюць сэнсавае напаўненне, ператвараючы форму і змест у адкрытую структуру, даступную кожнаму.

Праект Селіханава з’яўляецца своеасаблівым медыятарам, правадніком і адначасова пасроднікам паміж словам і яго сэнсам.

Праз арт-аб’екты, злучаныя ў інсталяцыю, сувязь паміж тэкстам — формай — зместам становіцца навочнай. Мастак кажа з дапамогай метафар, і метафары тут з’яўляюцца візуалізаваным логасам.
Вольга Рыбчынская, куратар праекта

Адкрыццё выставы адбудзецца 6 сакавіка 19-й гадзіне. Уваход вольны
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А

 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology