«PARTISAN. Kultur_Macht_Belarus» выдадзена ў Нямеччыне

Вокладка

На вокладцы праца Ігара Цішына «Лені»

У нямецкім выдаўніцтве fotoTAPETA (Берлін) выйшла кніга Артура Клінава «PARTISAN. Kultur_Macht_Belarus» («PARTISAN. Культура_робіць_Беларусь»), прысвечаная дзесяцігадовай дзейнасці праекта «pARTisan».

Пад рэдакцыяй Штэфана Байліха, Томаса Вейлера, Ціны Вюншман і Таццяны Арцімовіч. Галоўны рэдактар – Андрэас Ростэк.

Партызан, – кажа Артур Клінаў, – гэта не толькі гераічная постаць з пісталетам у руцэ. «Гэта таксама ёсць дыягностыка. Паталагічны стан свядомасці з глыбіннымі страхамі ў адказ на гістарычна траўмы». Партызан – тыповая для Беларусі фігура. Аднак сёння акрамя гістарычнага значэнне партызан, дзякуючы праекту Клінава, набыў яшчэ адно значэнне:

культурнага героя, пэўнай артыстычнай стратэгіі, якая  з’яўляецца выхадам з глыбокай крызы сваёй краіны.

У кнігу таксама ўвайшлі артыкулы – Валянціна Акудовіча, Альміры Усманавай, Юрася Барысевіча, Дзмітрыя Строцава, Аляксандра Сушкова, Сяргея Дубаўца, Вольгі Шпарагі, Бэна Коўпа, Таццяны Арцімовіч, надрукаваныя ў «pARTisan» ў розныя гады існавання альманаха.

Афіцыйная прэзентацыя выдання адбудзецца ў межах Кніжнай ярмаркі ў Ляйпцыгу 12 сакавіка гэтага года.

majdan_gross

Амаль адначасова fotoTAPETA падрыхтавала выданне кнігі «Майдан! Україна, Еўропа», куды ўвайшлі тэксты Юрыя Андруховіча, Анастасіі Афанасьевай, Сяргея Жадана, Марціна Поллака, Цімаці Снайдэра і інш.

«У гэтай кнізе гучаць галасы украінскіх пісьменнікаў, паэтаў, інтэлектуалаў. Акрамя гэтага гістарычны працэс краіны апісваюць аўтары з іншых краін.

Кніга з’яўляецца здымкам паўстання. Гаворка ідзе пра тое, што адбываецца тут і цяпер».

Падрабязней тут.

 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology