26 сакавіка — дыскусія пра дабрачыннасць

26 сакавіка ў крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» адбудзецца другі «раунд» высвятлення кампаніяй «Будзьма беларусамі!» стасункаў з культурай. Гэтым разам у цэнтры ўвагі кожны з нас — і той, хто мае патрэбу ў дапамозе, і той, хто здольны дапамагчы.

afisha_dabrach

Беларусь — 93-я. Такое месца адводзіць нашай краіне міжнародная статыстыка па ўзроўні дабрачыннасці. Што гэта значыць? Чаму так адбываецца? І ці варта нешта мяняць? З аднаго боку, па ўсёй краіне час ад часу дабрачынныя мерапрыемствы адбываюцца. Але яны не збіраюць аншлагаў. З іншага, у экстрэмальных сітуацыях беларусы без прымусу кідаюцца адно аднаму на дапамогу (як, напрыклад, было падчас «Хаўера»).

Наколькі ўласціва беларусам дапамагаць адно аднаму? Ці здольныя мы не проста заўважыць чужую бяду, але і ахвяраваць на дапамогу свой час, сродкі, душэўныя высілкі? Ці мусіць у грамадстве фармавацца культура дабрачыннасці? Як і кім?

Тэма дабрачыннасці пакуль на перыферыі штодзённага жыцця. І таму на чарговым ток-шоу яна будзе вынесеная на калектыўнае абмеркаванне, каб зразумець, ці ёсць дабрачыннасць рысай нацыянальнага характару і крытэрам даросласці нашага грамадства.

Акрамя таго, будуць дыскутавацца і такія пытанні:
• Ці ёсць стымулы «тварыць дабро па ўсёй зямлі» ў нашым заканадаўстве?
• На карысць ці на шкоду сапраўднай дабрачыннасці піяр?
• Што значыць карпаратыўная сацыяльная адказнасць у Беларусі? Якія стандарты, магчымасці і стэрэатыпы маем?
• Дабрачыннасць як бізнэс-ідэя. Што спрацоўвае ў нас?
• Што, акрамя грошай, трэба ахвяраваць? Якія сферы, дзе стала патрэбная дапамога, «абмінаюцца» ўвагай грамадства?

Эксперты:
Юры Чавусаў, юрыст і палітолаг;
Сяргей Драздоўскі, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю;
Дар’я Слабчанка, абаронца правоў жывёл;
Алена Марцьянава, супрацоўніца фонду «Добра тут», мастачка.
Мадэратар: Крысціна Вітушка, эксперт у галіне маркетынгу і камунікацый, сузаснавальніца праекта dzietki.org.

26 красавіка
Крэатыўная прастора «ЦЭХ», прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).
Пачатак: 19:00.
Уваход вольны.

cech_kak-dobratsa-01


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology