1 красавіка — дыскусія «Культура партнёрства»

Запрашаем Вас на трэцюю сустрэчу з цыклу веснавых дыскусій «Культура паляпшае жыццё!» ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»:

1 красавіка: «Культура партнёрства. ЦІ ЗНОЙДУЦЬ АГУЛЬНУЮ МОВУ БІЗНЕС І МАСТАЦТВА?»

Мастацтва і бізнес — самыя значныя спосабы самавыяўлення чалавека. Яны могуць задзейнічаць чалавечыя рэсурсы самым неверагодным чынам. У многіх еўрапейскіх краінах супраца бізнесу і культурнага сектара — справа ўжо звыклая і прыносіць відавочную карысць і адным, і другім. Прымаюцца законы, дзякуючы якім дзяржава перакладае частку сваіх клопатаў пра культуру на плечы бізнесу.

У Беларусі сітуацыя іншая. З аднаго боку, дзяржава з розных прычынаў не надае належнай увагі культурніцкай сферы. Бізнес жа найчасцей успрымае «культуру» як пабіраху, а «культура» глядзіць на бізнес выключна як на «кашалёк». Камунікацыйная праблема відавочная.

Што яшчэ перашкаджае супрацы паміж бізнесам і мастацкімі коламі і «падсілкоўвае» розніцу ў мысленні прадстаўнікоў названых сфераў? Паспрабуем пабудаваць камунікацыйныя «масты» разам!

poster_1krasavika

Сярод асноўных пытанняў сустрэчы:

— Што дае падтрымка культурніцкага праекта бізнес-кампаніі?
— Дзе і як шукаць кампанію-спонсара? Які культурніцкі праект можа «зачапіць» бізнес?
— Ці мусіць «прагінацца» аўтар праекта пад патрабаванні/жаданні спонсара?
— Якое месца маралі ў падборы брэнда-партнёра?
— Доўгатэрміновае партнёрства паміж бізнесам і мастацтвам рэальнае?

Эксперты:
— І.Карзюк, кіраўнік групы карпаратыўных камунікацый, кампанія Velcom;
— У.Шаблінскі, арганізатар канцэртаў, прадзюсар;
— М. Корзун, культурніцкі менеджар, бізнес-аналітык, трэнер;
— А.Сцёпіна, каардынатар праектаў фонду «Ідэя»;
— А. Паддубскі, бізнесовец, спонсар некаторых значных культурніцкіх праектаў, кампанія «Фабеас».

Мадэратар: Усевалад Сцебурака, паэт, празаік, шоумэн.

Крэатыўная прастора «ЦЭХ», прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).
Пачатак: 19:00

Уваход вольны.

cech_kak-dobratsa-01


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology