8 красавіка — ток-шоу «Рэканструюем Мінск»

Ток-шоу «Рэканструюем Мінск»
Пачатак: 08.04 (19:00)
Крэатыўная прастора «ЦЭХ»
(Мінск, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П. Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх)

Веснавыя высвятленні стасункаў з культурай ад кампаніі «Будзьма!» перайшлі экватар, і наперадзе дзве тэмы, прызначэнне якіх — дапамагчы беларусам лепш арыентавацца ў вонкавай прасторы і… у саміх сабе. 8 красавікаабмяркуем, як надаць Мінску пачуццё ўласнай годнасці, а яго жыхарам — гонару за свой горад.

8krasavika

8 красавіка ў «ЦЭХу» грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» праводзіць чацвёртую сустрэчу дыскусійнага цыклу «Культура паляпшае жыццё!». Тэма дыскусіі, «Культура будаваць прастору. Рэканструюем Мінск», ужо набалелая для мінчукоў, неаднаразова паднятая ў СМІ і сацыяльных сетках, выносіцца на адкрытае, абмеркаванне. На падставе спрэчнага працэсу рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Мінска будуць шукацца адказы і на больш шырокія пытанні:

— Як зрабіць Мінск «горадам для людзей», дзе кожны адчувае сябе свабодна і ўтульна?
— Якія механізмы ўдзелу грамадства ў фармаванні прасторы (дызайну) горада?
— Як не страціць гістарычна-культурную адметнасць і характар горада?
— Як наяўная і страчаная архітэктурная спадчына фармуе стаўленне да яе жыхароў і гасцей горада?

Свае пазіцыі па гэтых пытаннях будуць выказваць:

Вадзім Гліннік, архітэктар
Уладзімір Папруга, архітэктар
Уладзімір Валажынскі, адміністратар і стваральнік сайта www.minsk-old-new.com
Артур Клінаў, мастак, літаратар, галоўны рэдактар часопіса «pARTisan»
Мадэратар: галоўны абаронца культурна-гістарычнай спадчыны краіны Антон Астаповіч.

Крэатыўная прастора «ЦЭХ», прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).

Уваход вольны.

cech_kak-dobratsa-01


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology