15 красавіка — адкрыццё фотапраект Аляксандра Веледзімовіча

15—27 красавіка
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А)

0title

Сучаснасць прапануе аўтару жорсткія ўмовы. Ад колькасці магчымасцяў, варыянтаў і спосабаў, каб адбыцца тут і цяпер, захоплівае дух: дастаткова прыняць пэўныя правілы — і ты ў гульні. Шлях сучаснага аўтара падобны да экстрымальнага highway. Дзень за днём, тыдзень за тыднем, месяцы складаюцца ў гады, і пачынае падавацца, што мэта — стаць сучаснікам — амаль дасягнутая. Почырк становіцца больш роўным і ўніверсальным, а выбар сродкаў — прадказальным і вядомым.

Але дзе праходзіць тая мяжа, калі ,трапляючы ў поле contemporary, ты ўсё ж застаешся менавіта сабой? Як не страціць чуласці, не стаць копіяй? Не распусціцца ў тысячнай, ананімнай, амаль бястварнай арміі сучасных творцаў? 

Таня Арцімовіч

Аб аўтары:
2008 — калектыўная выстава «Wonderland», Mінск, Беларусь
2008 — фіналіст конкурсу «Мінскія фатаграфіі: Гараджане»
2009 — 3-е месца конкурсу «Мінскія фатаграфіі: Прыватнае жыццё»
2009 — персанальная выстава «Ціхі горад», Віцебск, Беларусь
2011 — калектыўная выстава «A la croisee des chemins artistiques», Парыж, Францыя
2012 — калектыўная выстава «Ex oriente lux», Берлін, Нямеччына
2012 — фіналіст конкурсу PhotoVisa «The Face», Краснадар, Расія
2012 — 3-е месца на VI Ташкентскай міжнароднай фотабіенале ў намінацыі «Лепшая фатаграфія пра сям`ю»
2013 — 2-е месца FotoFilmic’13, Ванкувер, Канада

Адкрыццё выставы адбудзецца 15 красавіка а 19-й.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology