15 красавіка — «Расшыфроўваем нацыянальны код беларусаў»

Беларус, які жыве ў кожным з нас: як яго пазнаць?  Таямнічая беларуская душа… Ці ёсць яна? З чаго складаецца? На гэтую тэму запрашае паразважаць культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» на фінальным ток-шоу з вясенняга цыклу «Культура паляпшае жыццё!»

afisha_kod

Ток-шоу «Культура каштоўнасцяў. Расшыфроўваем нацыянальны код беларусаў» пройдзе 15 красавіка ў «ЦЭХу».

Кампанія запрашае разам абмеркаваць, ці маюць беларусы ўласны культурны код, а калі маюць, то што ёсць яго складнікамі. Беларусы закадаваныя ў краіну ці ў «архіпелаг Беларусь»? Ці ёсць у беларусаў уцямна сфармуляваная нацыянальная ідэя? А калі няма, то што ў беларускім нацыянальным характары можа стаць асновай для актуальнай нацыянальнай ідэі? Якія каштоўнасці і антыкаштоўнасці ўплываюць на нашу ментальнасць? І ўвогуле, ці трэба быць адметным у «постнацыянальны» час?

На гэтыя пытанні нам дапамогуць адказаць:
1. Алег Хаменка, музыка, лідар гурта «Палац», выкладчык, культуртрэгер;
2. Юлія Чарняўская, культуролаг, прафесар, літаратар, аўтар і вядоўца культурніцкіх праграм на TUT.BY-TV;
3. Міхал Анемпадыстаў, дызайнер, графік, паэт, перакладчык і публіцыст;
4. Аляксей Дзермант, філосаф, этнакультуролаг, выкладчык.

Мадэратар: Усевалад Сцебурака, паэт, празаік, шоумен.
Месца правядзення (УВАГА! МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ! САЧЫЦЕ ЗА НАВІНАМІ НА BUDZMA.BY):
Крэатыўная прастора «ЦЭХ», прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).
Уваход вольны.
Пачатак: 19.00.

cech_kak-dobratsa-01


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology