28 красавіка — лекцыя пра ідэнтычнасць і постнацыянальную супольнасць

Інтэрнэт-часопіс «Новая Еўропа» ў межах праекта
«Еўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Еўропы»

28 красавіка (панядзелак), 17:00
Loft Cafe (вул. П. Броўкі, 22)

Запрашаем на публічную лекцыю Анке Хеніг  

«Ідэнтычнасць і постнацыянальная супольнасць. Паэтыка цяперашняга часу ў альтэрмадэрнісцкім рамане»

Эксперыментальны раман з канца ХІХ стагоддзя да сённяшняга дня стварае асаблівую форму асінхроннай сучаснасці. Яго аўтары – Вірджынія Вулф і Сэмюэл Бэкет у Англіі, Томас Пінчан у Амерыцы, Алан Роб-Грые і Клёд Сімон у Францыі, Робэрт Вальзэр, Вольфганг Хільдэсхаймэр і Кевін Вэнэман у Германіі, Іван Бунін, Сяргей Траццякоў і Уладзімір Сарокін у Расіі ды многія іншыя – ажыццяўляюць крытыку гісторыі, дэфармаванай апаратамі ўлады.

Вынікам гэтай крытыкі становіцца задача сінхранізацыі мноства глабальных пунктаў гледжання на сучаснасць і мінулае. Яе найважнейшы прадукт – новыя формы суб’ектыўнасці і супольнасці, якія ствараюцца мастацтвам, жывяцца неаліберальным капіталам і засведчваюцца інтэрнэтам (Пітэр Осбарн). На месца суб’ектыўнасці чытача рэалістычнага рамана прыходзіць альтэрмадэрнісцкі суб’ект чытання, які актыўна змяняе самога сябе ў сутыкненні з героямі твора (метаноя).

Найважнейшай жа формай супольнасці становіцца інтэрнэт-супольнасць, а таксама паселішчы і перасяленні мігрантаў у посткаланіяльнай прасторы паміж «першым» і «трэцім» светамі. 

У дыскусіі будзе прапанавана абмеркаваць новыя тыпы супольнасцяў ды ідэнтычнасці, якія існуюць перш за ўсё ў еўрапейскіх прасторах, якія перажылі ў ХХ стагоддзі радыкальныя сацыяльныя рэвалюцыі. Аб’ектам разгляду будуць у тым ліку праекты Артура Клінава пра Мінск і альманах pARTisan (partisanmag.by), а таксама «сакрэтны раман Альгерда Бахарэвіча» – В. Гаўф. Халоднае сэрца: казка. Пасьлямова і пераклад Альгерда Бахарэвіча (Мн., 2009).

CROPPED-Foto-Hennig-2

Анке Хэніг

Анке Хэніг (Anke Hennig) – навуковая супрацоўніца даследчага цэнтра «Эстэтычны вопыт пад знакам размежавання мастацтваў» (Свабодны ўніверсітэт, Берлін). Вывучала сучасную нямецкую літаратуру і рускую філалогію ва ўніверсітэтах Берліна, Бохума і Масквы, у 2005 г. абараніла дысертацыю аб савецкай кінадраматургіі 1930-х гг. Удзельніца групы па даследаванні рускага кіно (UCL, Лондан) і стыпендыятка Фулбрайта ў Нью-Ёркскім універсітэце (2012). Прадстаўляла вынікі сваіх даследаванняў у Маскве, Кембрыджы, Лондане, Фларэнцыі, Вене, Нью-Ёрку, Вашынгтоне, Бохуме, Лейпцыгу.

Цяпер займаецца стварэннем навуковай групы «Рэтрафармалізм» (www.retroformalism.net) і плануе распрацаваць паэтаномію сучаснага мастацтва. Апошнія публікацыі (у суаўтарстве): Metanoia, co-authored with Armen Avanessian. Berlin: Merve 2014 і Der Präsensroman [The Present-Tense Novel], co-edited with Armen Avanessian; in series Narratologia, vol. 36. Berlin and New York: de Gruyter, 2013.

Увага! Арганізована анлайн трансляцыя лекцыі. Глядзіце лекцыю ў прамым эфіры на сайце http://n-europe.eu/eurocafe.

Мова лекцыі:  руская. 

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology