Альманах сучаснае беларускае культуры «pARTisan»

«Партызан – гэта той, хто ўвесь час хаваецца (хованкі – адзіная нацыянальная гульня беларусаў), партызан – гэта той, хто заўсёды кажа пра сябе: «Мяне няма», партызан – гэта той, хто выяўляецца толькі ў момант дывэрсіі (у нашым выпадку – інтэлектуальнай ці эстэтычнай), а потым зноў зьнікае ў адсутнасьць самога сябе».  

Валянцін Акудовіч «Апалягеты адсутнасьці»

«pARTisan» – гэта мэдыяпраект, які складаецца з часопісу «pARTisan» (выходзіць зь 2002 году), прысьвечанага сучаснай беларускай культуры,  і сэрыі альбомаў беларускіх мастакоў «Калекцыя пАРТызана» (выдаецца зь 2009 году).

Мы дасьледуем і прэзэнтуем самыя актуальныя, вострыя, спрэчныя зьявы ў беларускай культуры – арце, літаратуры, музыцы, кіно, тэатры. Мы ствараем і разьвенчваем куміраў, канструюем і руйнуем міты, насаджаем і адмаўляем каштоўнасьці. Мы імкнемся рассоўваць межы ня толькі ў пераносным, але і ў літаральным сэнсе: адсочваем новыя тэндэнцыі ў сусьветным мастацтве, супрацоўнічаем з замежнымі аўтарамі, пэрыядычна выдаем адмысловыя выпускі пра сучасную культуру асобных краінаў (Швэйцарыі, Польшчы, Нямеччыны).

На працягу 10 гадоў на старонках альманаху выступалі культавыя й легендарныя беларускія аўтары:  філёзафы Валянцін Акудовіч, Алесь Анціпенка, Альміра Ўсманава, Вольга Шпарага,  культуролягі й арт-крытыкі Вольга Архіпава, Максім Жбанкоў, Вольга Каваленка, Андрэй Расінскі, мастак і пісьменьнік Адам Глобус, літаратары Ігар Бабкоў, Вольга Гапеева, Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч,  мастакі  Андрэй Дурэйка, Уладзімер Лапо, Сяргей Кірушчанка й іншыя.

РЭДАКЦЫЯ: 

Артур Клінаў \ галоўны рэдактар

Тацяна Арцімовіч \ рэдактарка інтэрнэт-парталу

Лія Кісялёва \ адказны рэдактар

Email: partisanmag.by@gmail.com /калі вы заўважылі памылкі, калі ласка, пішыце нам /

Нашыя партнэры:

 

               

Адказнасьць за зьмест рэклямных аб’яваў, разьмешчаных на вэб-сайце www.partisanmag.by, нясе рэклямадаўца. «pARTisan» не нясе адказнасьці за зьмест вэб-сайтаў, на якія даюцца гіпэрспасылкі. 

Меркаваньні аўтараў матэрыялаў сайту не заўсёды супадаюць з пазыцыяй рэдакцыі.

© 2012-2013 / www.partisanmag.by / усе правы абароненыя. Пры выкарыстаньні апублікаваных матэрыялаў або іх фрагмэнтаў актыўная спасылка на першакрыніцу абавязковая..

Кантакты

Дзе набыць?

Крама «Ў», кнігарня «ЛогвінаЎ» (Менск, пр. Незалежнасьцi, 37а), крама «Падземка» (Менск, пр. Незалежнасьці, 43).

Па пытаньнях продажу ў іншых гарадах Беларусі пішыце нам:  partisanmag.by@gmail.com

Заснавальнік праекту

Артур Клінаў – мастак, літаратар.  

Аўтар канцэптуальнага фотапраекту «Візуальная паэма «Горад Сонца» (2002\05). Мастак кінафільму «Масакра» (2010, рэж. Андрэй Кудзіненка). У 2011 годзе ўдзельнічаў у 54-й Вэнэцыянскай біенале (саламяны праект «Патаемная вячэра»).

Аўтар кніг «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца» (2006, перакладзеная на нямецкую, польскую, швэдзкую, вугорскую мовы), «Шалом» (2011).

.




 
 
 
 
pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology