9 траўня – лекцыя «Спартыўная мегападзея і ўрбанічная прастора»

9 траўня, 19-00
Галерэя «Ў» (пр.Незалежнасці 37а)

Запрашаем на лекцыю ў межах выстаўна-дыскусійнага праекту «OFFSIDE»:

Бен Коўп (Англія), Міадраг Куч (Сербія)
«Спартыўная мегападзея і ўрбанічная прастора»

turnir-u-basketu-na-kc-gradilistu5811

Сёння «падзеі» рознага кшталту — ад мікра- (вулічныя сутычкі) да меза- (фестывалі) і мега- (чэмпіянаты свету па хакеі), адбываюцца праз складаныя ўзаемадзеяння розных суб’ектаў, якія ў рамках пэўных прастор аднаўляюць межы, магчымыя ў дадзенай прасторы. Цікавасць выклікаюць метады, якімі працуюць «падзеі», таму што фактычна яны ілюструюць сістэму сетак, усярэдзіне якіх ажыццяўляецца функцыянаванне гэтых прастор. У той жа час гэтыя метады з’яўляюцца як патэнцыялам, так і пагрозай для прасторы і грамадства.

На прыкладах Варшавы, Берліна і Новага Саду Бенджамін Коўп і Міадраг Куч раскажуць, якім чынам падзеі могуць зрушваць межы на розных узроўнях, якім чынам яны ўплываюць на прастору і штодзённае жыццё гараджан.

Пра лектараў

ben

Бэн Коўп

Бэн Коўп – тэарэтык, даследчык, дырэктара (в.а.) Лабараторыі крытычнага ўрбанізму ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Удзельнік дэпартамента адукацыі ў Нацыянальнай галерэі мастацтваў «Захента» у Варшаве, удзельнік аб’яднання «Stowarzyszenie My» (арганізацыя канцэртаў і вулічных падзей у Варшаве), удзельнік беларускага гурта, «Нагуаль».

Міадраг Куч – міждысцыплінарная мастак і ўрбаніст. Даследуе  ролю эфемерных структур у нявызначаных гарадскіх умовах і прасторавых асігнаванняў маргінальных сацыяльных груп. Заснавальнік студыі ParaArtFormations (платформы, дзейнасць якой знаходзіцца на скрыжаванні гарадскіх даследаванняў, перфарматыўнага планавання арт- падзей і мікрапалітыкі www.paraartformations.net).

Уваход вольны!

Сачыце за инфармацыяй на старонцы праекта!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology