7 траўня — адкрыццё праекта «Алфавіт» (Гомель)

7 траўня, 17:00
Галерэя Вашчанка (Гомель, Карповіча 4)

 адкрыццё выставы сучаснага беларускага мастацтва «Алфавіт»

афиша-(2)

На думку куратараў праекта, сёння прыйшоў час канструяваць наглядную сістэму каардынатаў беларускага сучаснага мастацтва. Як вядома, алфавіт аб’ядноўвае ўсе літары адной сістэмы пісьма ў выразную структуру. Праект «Алфавіт» аб’ядноўвае імёны/паняцці/значэнні, якія з’яўляюцца маркерамі актуальных працэсаў беларускага мастацтва, у адзіную ідэйна–прасторавую сістэму.

Зразумела, што алфавіт беларускага сучаснага мастацтва нашмат шырэй экспазіцыі праекта: у Гомелі акцэнт зроблены на жывапісе, фатаграфіі, інсталяцыі і канцэптуалізме.

Праект «Алфавіт» з’яўляецца медыятарам і пасярэднікам паміж гледачом і аўтарамі сучаснага мастацтва — робіць крок наперад да аўдыторыі, тлумачыць важныя паняцці і складаныя кантэксты. З дапамогай выставы мадэруецца прастора для саўдзелу і дыялогу. У рамках праекта адбудуцца паказы кіно пра сучаснае мастацтва, лекцыі, прэзентацыі арт-часопісаў і галерэй.

Мастакі-ўдзельнікі: Андрэй Анро, Аляксандр Барташэвіч, Сяргей Бабареко, гурт «Бергамот», Жанна Гладко, Міхаіл Гулін, Сяргей Ждановіч, Таццяна Кандраценка, Сяргей Кірушчанка, Аляксей Лунёў, Аляксандр Некрашэвіч, Сяргей Грыневіч, Уладзімір Парфянок, Арцём Рыбчынскі, Ігар Саўчанка, Канстанцін Селіханаў, Антаніна Слабодчыкава, Тамара Сакалова, Ганна Сакалова, Ігар Цішын, Аляксандр Фалей, Сяргей Шабохін, Яўген Шадко, Андрэй Бусел, Уладзімір Кандрусевіч.

Куратарская група: Міхаіл Гулін, Таццяна Кандраценка, Вольга Рыбчынская, Ганна Самарская.

СУПРАВАДЖАЛЬНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ:

16 траўня ў 18:00 Кінапаказы, мадэратар дыскусіі Таццяна Сецко. «Нью–Ёрк — горад мастацтваў», «Выхад праз сувенірную краму», «Марына Абрамавіч. У прысутнасці мастака»
24 траўня ў 18:00 Канстанцін Селіханаў. «Досвед беларускага мастака на міжнароднай арт- сцэне»
2 чэрвеня 18:00 Вольга Рыбчынская «Паблік арт у кантэксце мастацтва 2000-х»
6 чэрвеня 18:00 Таццяна Кандраценка «Рэпрэзентацыя другога парадку: сінтэз жывапісу і лічбавых тэхналогій.
12 чэрвеня ў 18:00 Валянціна Кісялёва Ганна Чыстасердава «Жыццё і дзейнасць Галерэі сучаснага мастацтва «Ў».
17 чэрвеня ў 18:00 Сяргей Шабохін «Сучаснае мастацтва ад А да Я».
19 чэрвеня ў 18:00 Уладзімір Парфянок «Праектна-выставачная дзейнасць галерэі НОВА»
24 чэрвеня ў 18:00 Таццяна Арцімовіч Прэзентацыя серыі каталогаў серыі «Калекцыя пАРТызана»
25 чэрвеня ў 18:00 Вольга Сазыкіна. Сустрэча з мастачкай

Увага! Час і дата можа змяняцца!

Выстава адкрытая з 7 траўня па 29 чэрвеня 2014
Час працы: Вт -Пт з 10:00 да 19:00 , Сб- Нд 10:00 да 18:00
Тэлефоны : ( 232 ) 777-473 , ( 232 ) 777-520 факс ( 232 ) 777-412


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology