Творы Сяргея Кірушчанкі вось ужо сорак гадоў не перастаюць зьвяртаць на сябе ўвагу. Прычым кожныя пяць-сем гадоў мастаку ўдаецца трансфармаваць вэктар сваёй дзейнасьці. Ён ідэнтыфікуе сябе як жывапісца й тым ня менш увесь час зьвяртаецца да магчымасьцяў іншых мэдыя: скульптуры й шаўкаграфіі, фатаграфіі й відэа, да досьледаў у land art і public art, neon art і працы з тэкстам.

Сяргей Шабохін. ГЕАМЭТРЫЧНЫ РАЙ СЯРГЕЯ КІРУШЧАНКІ