Мела б сэнс падрыхтаваць асобную сур’ёзную кнігу пра творчую фатаграфію Беларусі 1980–90-х гадоў — магчыма, удалося б апісаць усю разнастайнасьць гэтае зьявы й згадаць усіх фатографаў. Працуючы над гэтым тэкстам, мне давялося зрабіць цяжкі выбар і прытрымлівацца вузкіх межаў, сфакусаваўшыся ўсяго на адной групе з разнастайнага й захапляльнага сьвету фатаграфіі таго часу. «Менская школа творчае фатаграфіі» зьвязаная ў першую чаргу з імёнамі Валера Лабко, Сяргея Кажамякіна, Галіны Маскалёвай, Уладзімера Парфянка, Ігара Саўчанкі, Уладзімера Шахлевіча, але ўлучае ў сябе больш за дзясятак тых, хто вучыўся ў Валера Лабко й у студыях пры клюбе «Менск».

Іна Рэўт. МЕНСКАЯ ШКОЛА альбо НОВАЯ ХВАЛЯ? БЕЛАРУСКАЯ ФАТАГРАФІЯ 1980–90-х гадоў