Пра Людмілу Русаву ў 1990-х казалі як пра лідара руху авангарду ў Беларусі, хросную маці беларускага акцыянізму. Яна аўтар першага перформансу і першай арт-кнігі ў Беларусі. Людміла Русава працавала ў розных жанрах мастацтва, не баялася эксперыментаў. У выніку з’явіліся шэраг жывапісных палотнаў, аб’екты, інсталяцыі, фотакалажы, перформансы, відэапраекты, арт-кніга і многае іншае. «Творчая біяграфія» Людмілы Русавай — гэта ўдзел у прыблізна 100 выставах і праектах, палова з якіх, паводле ейнага вызначэння, «чыста авангардныя».

Наталля Янкоўская. КНІГА. ЛЮДМІЛА РУСАВА