Калі я ўяўляю сябе на адной з фатаграфіяў Ігара Саўчанкі, унутры адной зь ягоных таямніцаў, мяне ахоплівае дрыготка. З гэтым нічога не зрабіць: фотаапарат і я — мы ня можам інакш, як толькі камэра скіроўваецца на мяне, мы абое пачынаем працаваць. Пра тое ж кажуць мне таямніцы, якія прымаюць форму фатаграфіяў: кожная спроба стаць бачным — гэта заўжды цяжкая праца.

Ёрг Альбрэхт. Погляд ня ўбачыць нас сапраўднымі да фатаграфіяў Ігара Саўчанкі