«Гісторыя арт-інтэрвэнцыяў у публічную прастору Міхаіла Гуліна, а таксама нараджэньне арт-групы «1 + 1 = 1» ( Міхаіл Гулін і Антаніна Слабодчыкава) узыходзяць да 2005 году й распачынаюцца акцыяю «Перайменаваньне вуліцы» (фотадакумэнтацыя). «Перайменаваная» Міхаілам Гуліным і Антанінай Слабодчыкавай была менская вуліца Гая, названая ў гонар савецкага военачальніка пэрыяду Грамадзянскае вайны Гая Дзьмітрыевіча Гая...Абвяшчаючы гэтай акцыяй сваю прыналежнасьць да агульнага артыстычнага сьвету, мастакі запрапанавалі ў той жа час спосаб ці жэст, накіраваны на сымбалічнае прысваеньне гараджанамі канкрэтнае вуліцы й ператварэньне адчужанай гарадзкой прасторы ў сваю».

«».

Вольга Шпарага «Акцыянізм Міхаіла Гуліна й групы «1+1=1» \ «1+1=1»