спэцыяльны выпуск: [Беларускія літаратары агаліліся дзеля словаў]

«Вечны» арт-каляндар «Канец словаў» — супольны арт-праект спэцыяльна для альманаху «pARTisan» — ёсьць правакацыйным спалучэньнем актуальнага аўтарскага выказваньня й візуальнага шэрагу з элемэнтамі ню ў стылі «альтэрнатыўнага глямуру». «Канец словаў» ёсьць спробай разбурыць «савецка-школьны» імідж белліту зь яго нафталінавым маралізатарствам, анахранічнай кансэрватыўнасьцю й настойлівай цнатлівасьцю. Ідэолягі й удзельнікі праекту сьвядома балянсуюць на маскультурнай мяжы, сынтэзуючы аголенасьць як відавочную поп-форму зь зьместам, што мае традыцыйную рэпутацыю «не для ўсіх». Такім чынам, адначасова адбываюцца іранічная «глямурызацыя» маргінальных аўтараў і пэўная радыкалізацыя звычайна камфортнага «глянцу», утвараючы арыгінальны візуальна-вэрбальны гіпэртэкст з шматлікімі падтэкстамі.

Мадэлі: Андрэй Адамовіч, Валянцін Акудовіч, Юрась Барысевіч, Лявон Вольскі, Анатоль Івашчанка, Артур Клінаў, Севярын Квяткоўскі, Сяргей Прылуцкі, Віталь Рыжкоў, Ільля Сін, Усевалад Сьцебурака, Андрэй Такінданг, Андрэй Хадановіч, Віктар Шалкевіч

Фатографы: Андрэй Шчукін, Дзяніс Нядзельскі, Ігар Саўчанка, Вольга Закрэўская, Андрэй Лянкевіч, Артур Клінаў, Сяргей Ждановіч