тэма: [агідны]

«...Апісваючы суаднесенасьць прыгожага й агіднага, С’юзан Зонтаг кажа: „Вобраз павінен прывесьці гледача ў жах. І вось у гэтай terribilite і будзе хавацца прываблівая сіла прыгажосьці...“ Перайначыўшы, можна сказаць, што ў руінах цела таксама ёсьць свая прыгажосьць. Інакш як можна патлумачыць тое, што часам калецтва прыцягвае нашую ўвагу куды больш за прыгажосьць?...» З эсэ Вольгі Гапеевай «Corpus mutatum: развагі пра агіднае»

Вольга Гапеева «Corpus mutatum: развагі пра агіднае» \ Сьвятлана Смульская «Эрас і Танатас (развагі пра агіднае ў кіно)» \ Алесь Туровіч «Агіда» \ Маргарыта Аляшкевіч − пра раман Юрыя Станкевіча «П’яўка» \ Кастусь Чарнец «Яны» \ Дыялёгі Сэмюэля Бэкета й Жоржа Дзюцюі \ Вершы Арцюра Рэмбо \ Вольга Архіпава «Фупрэматызм» \ Інтэрвію зь Сяргеем Шабохіным \ Фараон Жыжаль «Лісты зь Лёндану» \ Тацяна Арцімовіч пра «Шкалу Рыхтэра» Руслана Вашкевіча \ Праект «Blade Runners» Мікалая Батвіньніка \ Тацяна Арцімовіч − пра спэктакаль «Пасьля» тэатру «ІнЖэст» \ Мак Разанаў − пра «Беларускі клімат» \ Апавяданьне Сяргея Календы «Пах памерлых кветак»