тэма: [Культура Любліну]

Польскі часопіс «Kultura Enter» і альманах сучаснае беларускае культуры «pARTisan» прэзэнтуюць першы нумар свайго супольнага праекту. Значныя мастакі, галерэі, праекты, падзеі апошняга часу — усё, што сёньня стварае мапу люблінскай культуры, сталася тэмаю гэтага нумару.

«Люблін быў адным зь нешматлікіх гарадоў, дзе мастакі мелі магчымасьць свабоднага самавыяўленьня ў складаныя 1970-1980-я гады. Адсюль паходзяць творцы, якія сёньня лічацца галоўнымі прадстаўнікамі польскага пэрформансу». Паўліна Кэмпісты

Пётар Маеўскі «Група «Замак» \ Марцін Лахоўскі — пра мастака Мікалая Смачыньскага \ Паўліна Кэмпісты «Пэрформанс у Любліне» \ Малгажата Кітоўская-Лысяк — пра мастака Ўладзімежа Бароўскага \ Марта Рычкоўска «Riders of the Lost Black Volga» \ Марцін Лахоўскі «Адкрытая галерэя» \ Марта Рычкоўска «Перагібы ў бок магчымасьці» \ Марта Рычкоўска «Мара пра новае мастацтва» \ Люблінскі авангард \ Люблінская мапа галерэяў \ Культурніцкія падзеі ў Любліне