спецыяльны выпуск: [«Апалён і Дыяніс на заходзе»]

Удзельнікі групы «REVISION» - Максім Вакульчык, Жанна Грак, Андрэй Дурэйка, Андрэй Логінаў і Максім Тымінька - у форме skype-гутарак робяць рэвізію рэвізіі рэвізіі, спрабуюць высьветліць, хто ў іх за галоўнага, навошта гэта ўсё патрэбнае й што такое няздарная калектыўнасьць.

Дурэйка: «Пачатак і канец. Два пэрсанажы. Адным словам, гэта плюралізм меркаваньняў, ён сапраўды характэрны. То бок не адзінства суполкі, а менавіта плюралістычнасьць гэтае суполкі. Яна - дапамога й, магчыма, прычына разбурэньня суполкі. Адсюль мажлівая сталая тэматызацыя гэтага разбурэньня. Адначасовага стварэньня й разбурэньня. Мы ўвесь час спрабуем ствараць жорсткія, канструктыўныя структуры, пры гэтым паводзім сябе ўвесь час спантанна, гуляючы, разбураючы. То бок быццам бы Апалён і Дыяніс танчаць разам»