тэма: [Менск: сучасная міталёгія гораду]

Гэты выпуск часопісу распачынае абсалютна амбітны праект канцэптуалізацыі Менску як Гораду СОНца, альбо адзінай у сусьветнай горадабудаўнічай практыцы найбольш поўнай матэрыялізацыі ідэі пабудовы ідэальнага гораду. «Менск — Горад СОНца» — не абстракцыя, народжаная ў паранармальнай сьвядомасьці рэдакцыі «pARTisana». Ідэя Гораду СОНца парадаксальным чынам зрэалізавалася менавіта тут, у гэтай прасторы. Нават калі такая матэрыялізацыя ня ёсьць адэкватным адпаведнікам ідэі Тамаза Кампанэлы, ад гэтага яна ня робіцца менш унікальнай зьявай.

Артур Клінаў — урыўкі з раману «Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца» \ Адам Глобус «Менскі дамавікамэрон» \ Міхаіл Баразна — стэнаграма-пэрформанс \ Сяргей Харэўскі «Менск — гэта» \ Кацярына Кенігзбэрг — партрэт Вольгі Сазыкінай \ Максім Жбанкоў «Беларускае кіно: новыя аўтарскія стратэгіі» \ Алег Кукрак «Менск. Партрэт улады»\ Aляксандар Сушкоў «Кім» \ Райнэр Фухс «Публічныя рытуалы» \ Эвэліна Домніч, Зьміцер Гельфанд — пра праект «Camera Lucida» \ Галіна Маскалёва, Уладзімер Шахлевіч — дыялёгі \ Натальля Татур «Выстава на Калектарнай» \ Бэнджамін Коўп «Прывіды Маркса: шпацыр па Менску па сьлядох Дэрыда» \ Вольга Каваленка — партрэт Руслана Вашкевіча