тэма: [Вера]

Рэлігія, догмы, бог — чаканыя асацыяцыі на агучаную тэму. І ня толькі ў краіне зь цьмянымі ўспамінамі пра поліканфэсійнае ўчора й стракатымі дэкарацыямі «праваслаўна-атэістычнага» сёньня. Але pARTisan не абмяжоўваецца адно рэлігійным вымярэньнем тэмату й робіць спробу канцэптуалізаваць фэномэн веры ў розных кірунках, ствараючы поліфанічную візію на праблему — ад сакральнага «жыць (зь) верай» да прыватнага «быць Верай».

Дыскусія: Ці ёсьць Бог на Марсе? \ Тодар Кашкурэвіч «Тутэйшыя й вера» \ Іншыя мовы, іншыя догмы: размова паміж Андрэем Дурэйкам, Ганнай Сакаловай і Алегам Юшко \ Андрэй Расінскі «Сьвецкае паганства» \ Інтэрвію з Ігнацы Карповічам \ Андрэй Хадановіч «Як мы хадзілі ў цырк» \ Інтэрвію з an angelico \ Маркус Шнайдэр «KuBus 74 — бэрлінскія літаратурныя пэрформансы» \ Крыстына Баркоўска «Red-and-White» Пятра Ўкланьскага на Мангэтане» \ Кніжная паліца Марыі Мартысевіч \ Вершы Веры Бурлак \ Андрэй Расінскі «З навінак кіно» \ Музычны агляд Алесі Серады \ Адам Глобус «Вільня — артыстычная сталіца» \ Інтэрвію зь Ігарам Бабковым \ Севярын Квяткоўскі «Пра мову» \ Фрагмэнты з раману «Шалом» Артура Клінава