«Упершыню пра Жданава я даведаўся ад Хадзеева. У 81-м. Я толькі што трапіў да Кіма й слухаў яго са сьвяшчэнным трымценьнем. І задаваў пашанотна дурныя пытаньні: «Кім, ты, напэўна, кінік?» — «Не, хутчэй, эпікурэец». — «Кім, а ёсьць у Менску чалавек, роўны табе па інтэлекце?» — «Ёсьць — Жданаў. Вершыкі піша, але ён — філёзаф». І паказаў кручкаватым пальцам у акно: «Бачыш, на першым паверсе сьвятло гарыць? Там жыве. Але гэта пачвара, ня раю табе зь ім мець справу». У чарнільнай цемры лютаўскае ночы, за карабельнымі стваламі старога сталінскага двару атрутна салодка мігацеў ліхтар «людаеда».

Дзьмітры Строцаў «ЁД» \ Аляксей Жданаў