СТВАРАЦЬ НОВУЮ — НЕВЯДОМУЮ — БЕЛАРУСЬ
Нам трэба было не адраджаць (ад былога засталіся хіба адно цьмяныя прывіды), а ствараць новую, пакуль невядомую й нам самім, Беларусь. На жаль, яшчэ й сёньня той адраджэнскі фантом беспрытульна блукае ў сутарэньнях многіх галоваў і ніяк ня можа выблукаць на «ясную яву»
Апакаліпсіс, якога не было
Калі чалавек зь цягам часу зможа прыстасавацца да радыяцыі (няхай сабе й на самым ейным нізавым узроўні), то першым такім чалавекам будзе беларус. Пра тое, што псыхалягічны этап гэтае адаптацыі мы ўжо прайшлі, сьведчыць нашая дзёрзкая няўвага да Чарнобылю.
Апалягеты адсутнасьці
Партызан – гэта той, хто ўвесьчас хаваецца (хованкі – адзіная нацыянальная гульня беларусаў), партызан – гэта той, хто заўсёды кажа пра сябе: “Мяне няма”, партызан – гэта той, хто выяўляецца толькі ў момант дывэрсіі (у нашым выпадку інтэлектуальнай ці эстэтычнай), а потым зноў зьнікае ў адсутнасьць самога сябе.