АРХІЎ СВЕДКІ ВАЙНЫ

Праект «Архіў сведкі вайны» з’явіўся як адказ на глабальную тэндэнцыю звяртацца да гісторыі, рэінвентарызацыі памяці падзей мінулага стагоддзя, насычанага войнамі, катастрофамі і канфліктамі. Наведнікі падчас азнаямлення з фатаграфічнымі і гістарычнымі архівамі Першай сусветнай вайны (Вялікай вайны) становяцца ўдзельнікамі размовы пра трагедыі – мінулыя і сённяшнія. Яны фармулююць сваё стаўленне, сваю інтэрпрэтацыю і ацэнку падзей – як стогадовай даўніны, так і таго, што адбываецца ў іх час

«(Не)патрэбнае мастацтва»

У траўні 2012 году ў межах міжнароднае ночы музэяў у палацава-паркавым ансамблі Румянцавых і Паскевічаў у Гомлі быў прэзэнтаваны праект «Палацавы комплекс». Куратарам і асноўнаю рухальнай сілай праекту выступіў мастак Міхаіл Гулін, арганізатарам — Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Удзельнікамі былі суполка «Revision», Андрэй Бусел, Жана Гладко, Міхаіл Гулін, Сяргей Ждановіч, Аляксей Іваноў, Сяргей Кірушчанка, Тацяна Кандраценка, Сяргей Кажамякін, Аляксей Лунёў, Аляксандар Некрашэвіч, Тацяна Радзівілка, Арцём Рыбчынскі, Ігар Саўчанка, Канстанцін Селіханаў, Антаніна Слабодчыкава, Ганна Сакалова, Тамара Сакалова, Сяргей Шабохін, Алег Юшко.

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

91 queries in 0,240 seconds.