ПРАКРУСТАВЫ ЛОЖАК БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА?

Нягледзячы на ўсе пазітыўныя складнікі, важнасць праекта «Дзесяць стагоддзяў беларускага мастацтва» у маштабах культуры краіны, ягоную гістарычную ролю, — пра што менавіта ў такой форме ён можа нас папярэдзіць? Пра якія рэчы, якія тычацца ўжо сучаснасці, нам расказвае? Што мы страчваем зараз і якім чынам на нашых вачах адбываецца канструяванне гісторыі? Ці не нагадвае тое, што адбываецца зараз з сучасным беларускім мастацтвам і пра што сведчыць фінальная частка экспазіцыі выставы, тую ж самую гісторыю, якая паўтараецца праз некалькі дзясяткаў гадоў?

ПРАСТОРА ПРЫВАТНАГА ЛЕСУ

У сакавіку 2014 года ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» быў паказаны праект «angulum ligno». Аднайменная інсталяцыя была створана мастачкай Аленай Гайдук у межах праграмы галерэі па падтрымцы маладых аўтараў «START»

ТРЭБА РУЙНАВАЦЬ ГЭТУЮ ШЫЗАФРЭНІЧНУЮ РЭАЛЬНАСЦЬ

Дыскусія «Незалежныя супольнасці ў Беларусі: салідарнасць і дзейснасць» адбылася 11 сакавіка, Галерэя «Ў» (Менск). Удзельнікі: гісторык Аляксей Братачкін, мастак Міхаіл Гулін, мастак, пісьменнік Артур Клінаў, праваабаронца Алена Танкачова, філосаф Вольга Шпарага. Мадэратар — Таццяна Арцімовіч

PRESENT CONTINUOUS, альбо ФАТАГРАФІЯ Ў «ПРАЦЭСЕ»

Назва фотавыставы «Працэс», якая адкрылася 25 лютага ў арт-прасторы «ЦЭХ», адразу адсылае да Франца Кафкі. Гісторыя, якая пачынаецца з «нічога недарэчнасці» і заканчваецца «нічым смерці», безвыходнасць і абсурд заўсёды актуальных бюракратычных пастак, пастаяннае хваравітае адчуванне прысутнасці «вялікага брата» — Кафка як ніхто гарманічна ўпісваецца ў рэаліі краіны, дзе строгія галасы дыктараў у грамадскім транспарце заклікаюць пасажыраў ратаваць лес і прад’яўляць выключна арыгіналы праязных дакументаў.

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology