АЛЯКСАНДАР КУЛІНКОВІЧ: «ТАДЫ БЫЎ ЧАС ВАЧЭЙ!»

Гурт «Нэўра Дзюбэль» (першапачаткова «ЧеКа» — «Черепная Каробка», потым «Пуп земли», «Свежескошенное сено») паўстала ў 1989 годзе. Што гэтаму папярэднічала, і чаму — панк? Размова з лідарам гурта — Аляксандрам Кулінковічам

БАНКЕР — ГЕНІЯЛЬНЫ АЎТСАЙДЭР НАШАЙ ЭПОХІ

6 кастрычніка ў 18-00 у Музеі Заіра Азгура адбудзецца адкрыццё выставы графікі Вовы Банько «Далікатэсы», прэзентацыя кнігі Ярылы Пшанічнага «Атамная лучына» і выступы тых музыкантаў і літаратараў, з якімі найбольш супрацоўнічаў і сябраваў Вова. Імпрэза прысвечана памяці Вовы Банько. pARTisan публікуе артыкул Улада Бубна, які быў надрукаваны ў 31 нумары альманаха «pARTisan».

БЕЛАРУСКАМУ МУЗЫКАНТУ ЛЕПШ СПЯВАЦЬ НА РОДНАЙ МОВЕ

Напярэдадні «Вялікага вясновага канцэрту» мы сустрэліся з лідэрам «Крамы» Ігарам Варашкевічам і пагутарылі на агульнафіласоўскія тэмы – пра беларускую музыку, сучасную моладзь і пра шкоду і карысць інтэрнэту

П’ЯНЫЯ, ЗЛЫЯ, БЯССОННЫЯ, альбо я не паеду ў Галівуд…

pARTisan #31’2016. Тарашкевіца Альгерд Бахарэвіч Беларускі пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч у 1993 годзе заснаваў і ўзначаліў панк-гурт «Правакацыя», які існаваў у 1990-х гадах. Дэбют «Правакацыі» адбыўся на першым фэстывалі «Раздавім фашысцкую гадзіну» ў Менску. У гады існаваньня гурт прымаў удзел у шматлікіх акцыях і фэстывалях, сярод якіх «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Вольныя танцы», «Хай што-небудзь адбудзецца», «Гэта ты, Моцарт?!». Усяго было дадзена каля паўсотні канцэртаў. […]

HUM FLYING BULLETPROOF NOODLE

…Думка Жбанкова настолькі добра перагукалася з маім даўнім разважаннем пра менскую каманду «Hum Flying Bulletproof Noodle», што менавіта з гэтага я вырашыла пачаць інтэрв’ю з Ягорам Яворскім і Іванам Кіліным — удзельнікамі калектыву «з доўгай назвай і вялікім патэнцыялам»

Уладзімер Шаблінскі: жыць будучыняй!

«Паехалі ў Шаблі!» — сталася ўжо мантрай беларускіх прыхільнікаў альтэрнатыўных канцэртаў фармату openair. Не палохаюць іх ні адлегласьць (каля 80 кілямэтраў ад Менску), ні зьменлівае надвор’е. Справа ня толькі ў месцы ці ўнікальных музычных праграмах (тут сапраўды ўдаецца зьбіраць, бадай, найлепшых альтэрнатыўных беларускіх музыкаў). Але галоўнае, што вабіць, — людзі, дзякуючы якім і ўзьнікае тая непаўторная атмасфэра сапраўднага сьвята й вольнага паветра. Шаблі сталіся ня проста фэстам, але — стылем, прыхільнікі якога пазнаюць адзін аднаго адразу — па вачах.

Як узьнік хутар, чым ён жыве й у якім напрамку плянуе разьвівацца, распавядае заснавальнік канцэртнай агенцыі «Шаблі» Ўладзімер Шаблінскі.

!OUT: памёр пачынальнік арт-року ў Беларусі

30 студзеня ў Менску пасьля працяглай хваробы памёр музыка Ўладзімер Сьпірыдовіч. На зломе 60—70-х яго гурт «Арганаўты» дзівіў усіх сваёй музыкай і дужа пастаўленымі галасамі. Сам Сьпірыдовіч тлумачыў гэтую ўласьцівасьць тым, што яны пілі «чарнілы» ды сьпявалі па пяць гадзінаў штодзень, а рэпэтыцыі праводзілі, седзячы на дрэвах у цяперашнім Купалаўскім сквэры, зьбіраючы вакол сябе масу народу.

Іррацыянальныя гульні «Срэбнага вясельля»

Здавалася, кабарэ ўзьнікла як нешта само сабою зразумелае, увабраўшы ў сябе перадусім чароўнасьць месца, часу й дзеяньня. Тая ж чароўнасьць, шарм, а яшчэ ўласьцівая Сьвятлане Бень здольнасьць рабіць з штодзённасьці нестандартнае — вызначальныя рысы кабарэ-бэнду «Срэбнае вясельле».

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology