26 лютага — выстава «Больш чым ЁН»

26.02-1.03
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
18+

Выстава «Больш чым ЁН»

Куратары выставы: Анна Лок, Зміцер Суслаў

Удзельнікі выставы:
Юлія Канаплёў-Лейдзік
Зміцер Суслаў
Анатоль Бялоў
Тася Жыўкава
Ліда Кашмарык
«Людська Подоба»

dotyk

Людзі, якія доўгі час правялі ў турме, часта баяцца выходзіць на волю, не разумеючы, што ім там рабіць. Бо на волі трэба самастойна вырашаць, дзейнічаць і несці адказнасць. Таму стаянне да сценкі з закладзенымі за спінай рукамі здаецца больш нармальным, чым шпацыр па раёне з шчаціннем і макіяжам. Апынацца па-за дапушчальным стандартам незвычайна і нязручна. Нашчупванне сябе выклікае ў лепшым выпадку козыт, часцей — млоснасць, галавакружэнне і ўдушша. Адказнасць за чужое ўспрыманне збоку ўключае ахоўныя механізмы. У карункавым топе, мульцяшным камбінезоне, з высокімі абцасамі на валасатых нагах можаш адчуваць сябе дастаткова камфортна толькі схаваўшы твар.

Аўтары выставы «больш чым ЁН» выводзяць сябе з пажыццёвага зняволення праз намацванне іншага «Я». Цела працуе суб’ектам і інструментам метамарфозы. Воля ў спалучэнні традыцыі і дэвіяцыі, дзяціннасці і сталасці, дэманстратыўнасці і стрыманасці. Прынц Жасмін. Крогі і Кен. Мадонна з яйкам.

Трансфармацыя пачынаецца з прыватнага. Дом, грымёрка, клуб. Летняя тэраса, парк. Але дакладна ўжо не клазет. Свабода болей за страх. Салдат любові нырцуе ў алеандр. Дзіва вязе сяброўку на танцы. Гетэра п’є здароўя каралевы.

Жыццё — з самага свайго зараджэння — вясёлкавае. Варта толькі старанна працерці прыпаў традыцыйным шэрым пылам оптыку і мы пачнем заўважаць разліты светам квір.

Тася Жыўкава

Увага! Уваход платны: 10.000

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
Мінск, пр-т Незалежнасці 37а
+375 17 26 31 68
www.ygallery.by

Праграма фестываля DOTYK у галерэі Ў


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology