Прэзентацыя каталога Сяргея Кірушчанкі з «Калекцыі пАРТызана»

У «Ноч Музеяў», 21 траўня ў Галерэі «Ў» (Пр. Незалежнасці 37а) а 18-й гадзіне адбудзецца сустрэча з класікам беларускага абстракцыянізму — Сяргеем Кірушчанкам.

kiruschanka

Сустрэча адбудзецца ў фармаце прэзентацыі персанальнага каталога. Выданне каталога — частка серыі «Калекцыя пАРТызана», якая выходзіць з 2009 года і адносіцца да энцыклапедычнай візуальнай азбукі сучаснага беларускага мастацтва. Альбом, прысвечаны Сяргею Кірушчанку, ахоплівае практычна 40-гадовую гісторыю развіцця творчага шляху мастака.

Сустрэча — унікальная магчымасць убачыць новы твор мастака, дзе адбываецца сумяшчэнне жывапіснага поля і найноўшых медыяў. Твор створаны пры падтрымцы Андрэя Савіцкага.

Адмысловыя госці — Артур Клінаў, Вольга Шпарага.

Сяргей Кірушчанка скончыў мінскі Мастацкі інстытут у 1977 годзе. З 1983 года — сябра Саюза мастакоў Беларусі. З 1988 па 2002 — удзельнік мастацкага калектыву «Няміга-17». Пачынаючы ўжо з першай выставы групы «Няміга-17» (1988) зрабіўся актыўным удзельнікам мастацкага поля.

Уваход вольны!

Альбом ужо ў продажы! Шукайце ў краме «Ў», кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а) і іншых крамах Мінска. А таксама на imbryk.by.

Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана» плануе сабраць the best беларускага арту — 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім альфабэце), якія разам складуць унікальную энцыклапедычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology