Пра мастацкі нонканфармізм 1980-х і Фестывалік Залюстроўнай Алісы ў кнігарні Логвінаў

16 сакавіка — Лекцыя «Мастацкі нонканфармізм 1980-х» у кнігарні Логвінаў

Мінскі мастацкі нонканфрамізм, альбо «неафіцыйнае мастацтва» ці «андэрграўнд», — значная з’ява на тэрыторыі ўсіх постсавецкіх, постсацыялістычных краін, у межах якой адбывалася барацьба за права на свабоду, вольнае мысленне і мастацкае выказванне.

Хто былі галоўнымі героямі мінскай сцэны? Якімі падзеямі адзначаны той час? Чаму ўсё ж нонканфармізм? Пра што мы яшчэ не ведаем? І ці можна спадзявацца, што беларускі мастацкі нонканфармізм стане новым культурным брэндам краіны?

Vokladka-NonConf_035-2

Аб гэтым распавядуць аўтары фотаальбома «Мінск. Нонканфармізм-1980х Таня Арцімовіч і Артур Клінаў. 16 сакавіка. Пачатак а 19. Кнігарня Логвінаў, Незалежнасці 37а.

Крыху пра альбом. У серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў фотаальбом «Мінск. Нонканфармізм-1980х», куды ўвайшлі архіўныя фотаздымкі мастакоў і мастачак, удзельнікаў неафіцыйнай мастацкай плыні часоў перабудовы, а таксама ўспаміны пра самыя знакавыя выставы, падзеі і арт-групы. Кніга з’яўляецца працягам аднайменнай выставы, якая была зладжаная «pARTisan» у траўні 2015 года.

Фестывалік Залюстроўнай Алісы ў кнігарні Логвінаў

17-18 сакавіка. Для дарослых і дзетак

17 сакавіка Як стваралася беларуская версія «Алісы ў Залюстроўі»?

— Дэманстрацыя буктрэйлера рэжысёркі Людмілы Шапавал
— Выстава ілюстрацый Кацярыны Дубовік
— Чытанне празаічных і паэтыных урыўкаў з кнігі (Вера Бурлак і Віктар Жыбуль)
— Музычная вандроўка скрозь люстэрка з гуртом «Князь Мышкін»
— Аўтограф-сесія перакладчыцы і ілюстратаркі

Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19.

18 сакавіка — «Аліса ў Залюстроўі». Ранішнік для дзетак

Дзеткі! 18 сакавіка, у суботу, мы паглядзім буктрэйлер ды ілюстрацыі да кнігі «Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса», павандруем ў свет брытанскага фальклору з Сержам Мінскевічам, правядзем віктарыну пра залюстэркавы свет з прызамі, пачытаем з перакладчыцай Верай Бурлак кэралаўскія вершыкі і гісторыйкі.

Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 14.

17


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology