У міньён увайшлі актуальныя вершы паэткі на ўкраінскай мове і аўтарская музыка Ўлада. Студыйная супраца стала працягам жывых імправізацый, якія адбыліся ўвесну ў Мінску ў межах праекта Tandem. Тады Анжэла і Алесь Плотка (Baisan) правялі вечар вершаў разам з Уладзіславам Бубенам, Леанідам Нарушэвічам («Князь Мышкин») і Фрэдам Самотным.
Каментуе паэтка, — «Усё спантанна, пасля знаёмства на сцэне я не змагла адмовіцца ад прапановы беларусаў нешта зафіксаваць студыйна. Да таго ж ужо быў пазітыўны досвед працы над маёй відэапаэзіяй з нямецкім кампазітарам Оскарам Шустэрам. У праекце з Бубенам напісаныя словы атрымалі новыя афарбоўкі і акцэнты: гэта асобнае жыццё гэтых вершаў, новая рэальнасць старшых словаў».
Анжэла зараз займаецца стварэннем відэа для вершаў Рамана Рэзніка («Немного Нервно») і графічнымі і ілюстрацыйнымі працамі. Праект «Україна читає Лема» будзе шчэ двойчы паказаны ў гэтым годзе на фестывалях ва Ўкраіне і Польшчы. У планах супрацы з Беларуссю — публікацыя відэа з мінскага канцэрта з відэашэрагам Анжэлы і выхад у часопісе «Маладосць» нізкі вершаў (пераклад на беларускую — Алесь Плотка).
Ён выйдзе ў першыя дні восені, ў пачатку верасня, праз тры месяцы пасля міні-альбома.