16 кастычніка «Гедройц» у кнігарні Логвінаў: Календа і Горват
Неўзабаве абвесцяць лаўрэата прэміі Гедройца за найлепшую беларускую прозу. У кнігарні «Логвінаў» праходзіць серыя сустрэч з пісьменнікамі, што трапілі ў кароткі спіс прэміі.
Імпрэзы ладзяцца сумесна з праектам «Віно» інтэрнэт-тэлебачання «Trixter-TV», будзе анлайн-трансляцыя сустрэч. Пачатак а 19. Незалежнасці 37а
17 кастрычніка — Нарвежскія літаратары ў кнігарні Логвінаў
Што мы ўяўляем пры слове «Нарвегія»? Ф’ёрды, нафта, тролі… І ўсё? А каго ведаем з сучасных нарвежскіх аўтараў? Не, Гамсун даўно памёр. Між тым, нарвежская літаратура гучыць па-беларуску ўжо 50 гадоў.
17 кастрычніка ў кнігарні «логвінаЎ» часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» запрашае вас адзначыць гэты юбілей і пазнаёміцца з сучаснай нарвежскай літаратурай і нарвежскімі літаратарамі жыўцом. Імпрэза прымеркаваная да выхаду 19-га «прайдзісвецкага» нумару «Нарвежскі вецер».
Удзел у прэзентацыі возьмуць: выдавец і рэдактар Крысціян К’ельструп, пісьменнік Ары Бэн, перакладчыца і літаратуразнаўца Ганна Янкута, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч,паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева.
Пачатак у 19.00.
Незалежнасці 37А.
Пра «Нарвежскі» нумар:
Нягледзячы на немалую гісторыю перакладаў нарвежскай літаратуры на беларускую мову, колькасна яна прадстаўленая даволі слаба. Новы нумар «ПрайдзіСвета» спрабуе выправіць дадзеную сітуацыю.
У ім змешчаныя пераклады як з сучасных нарвежскіх аўтараў — Яна Руара Лейквола, Ары Бэна, Карла Увэ Кнаўсгара, Томаса Эспедала, Іды Хегазі Хёер, Лінды Клакен і іншых, — так і ўрыўкі са старажытнага скандынаўскага эпасу «Старэйшая Эда». Крытычныя артыкулы і эсэ ў нумары закранаюць творчасць пісьменнікаў Юстэйна Гордэра, Карла Увэ Кнаўсгара, Інгвара Амб’ёрсэна, Кнута Гамсуна і Генрыка Ібсэна, а таксама мастака-экспрэсіяніста Эдварда Мунка.
Ідэя выдання нумару належыць нарвежскаму выдаўцу і рэдактару Крысцяіну К’ельструпу. Гэты нумар — своеасаблівая даніна памяці пісьменніка Яну Руара Лейквола (1974–2014), які, ажаніўшыся з беларускай, некаторы час пражыў у Гомелі. Ягоная сувязь з нашай краінай і падштурхнула Крысціяна звярнуцца са сваёй ідэяй у рэдакцыю «ПрайдзіСвета».