14 лютага ў кнігарні «Логвінаў» паэтка, выкладчыца крэатыўнага пісьма ў Карнэльскім універсітэце Вальжына Морт правядзе гутарку, прысвечанаю ўзаемасувязі празаічнага і паэтычнага ў тэксце. Гутарка пройдзе ў межах працы Школы маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларуских пісьменнікаў» і VIІ Міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.
Асновай для гутаркі стане апавяданне Джэймса Джойса «Мёртвыя» (The Dead) — фінальны тэкст з ягонага зборніка «Дублінцы». Вальжына Морт падзеліцца сваім бачаннем таго, як працуе мастацкае слова Джойса, а таксама адкажа на пытанні пра тое, што паэты і паэткі могуць узяць з празаічнага тэксту, а празаікі — з паэтычнага.
Уваход на імпрэзу вольны. Пачатак у 19.00. Адрас кнігарні «Логвінаў»: праспект Незалежнасці, 37А.