Футуралагічная прэзентацыя новага рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» 7 сакавіка. Кнігарня Логвінаў. Пачатак — 19.00. Аўтар 900-старонкавага рамана, «кнігі-выкліка: чытачам, крытыкам, а найперш самому сабе», прадставіць свой opus magnum. Альгерд Бахарэвіч — пра «Сабакаў», еўрапейскую літаратуру, мову бальбута, магічныя брамы Менску, кнігарні будучыні, крызіс паэзіі ды ідэальную Беларусь.