Персанальная выстава Юры Шуста ў Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

НЕАФІТ
Юра Шуст / персанальная выстава

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”
Адкрыццё 7.11 а 19:00
Рэйв у межах адкрыцця а 21:00
Уваход вольны.

“Калі рэкі свецяцца прывідным святлом і сонца на світанні гуляе, можна спасцігнуць мову раслін, звяроў і птушак. Аднак здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць схаваныя скарбы свету будзе падаравана толькі вельмі смеламу чалавеку”…

Праект мастака Юры Шуста прысвечаны значэнню таямніцы і містэрыі ў жыцці маладых беларусаў. Асноўная відэапраца праекта “НЕАФІТ”, заснаваная на аналогіі пошуку папараць-кветкі і наркатычнай закладкі, адлюстроўвае групу маладых людзей, блукаючых па лесе ў пошуках міфічнага шчасця.

Спалучаючы ў сабе архаічнае і постіндустрыяльнае, актуалізуючы сакральную ідэю ўключэння чалавека ў глабальную сістэму, праект з’яўляецца спробай выяўлення глыбіннай сувязі тэхналогіі і грамадства. У форме абсурднай антыўтапічнай казкі “НЕАФІТ” выкрывае сучасныя формы ўсюдыіснага і ўсёабдымнага кантролю і акцэнтуе жыватворчае імкненне да дэцэнтралізацыі.

Юра Шуст (1983 год, Маладзечна) — мастак, асноўная форма твораў — інсталяцыя, графіка, відэа. Выпускнік Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Каралеўскай акадэміі мастацтваў і Вышэйшага інстытута мастацтва ў Генце. У сваіх працах акцэнтуе візуальныя коды і маркеры сучаснасці, даследуючы дух часу і магчымыя сцэнары развіцця будучыні.

Завітаць на выставу можна з 8 па 27 лістапада:
кожны дзень 12:00-21:00

Квіткі:
дарослыя — 5 byn; студэнты — 3 byn; па клубных картках, для школьнікаў, пенсіянераў, людзей з інваліднасцю — уваход вольны.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology