22 лютага ў у менскай кнігарні «Логвінаў» адбылося ўганараванне лаўрэатаў штогадовай літаратурнай прэміі часопіса «Дзеяслоў» — «Залаты апостраф».
Сёлетняя прэмія юбілейная, дзясятая. У 2003 годзе першымі яе лаўрэатамі сталі Васіль Быкаў, Алесь Бадак, Глеб Лабадзенка. За час існавання прэміі былі ўзнагароджаныя больш за 30 літаратараў.
У намінацыі «Паэзія» лаўрэатам стаў Алесь Разанаў (за публікацыю ў «Дзеяслове» № 57). У прозе — берасцейскі творца Алесь Паплаўскі за аповесць, друкаваную ў «Дзеяслове» № 58. Лаўрэатам у намінацыі «Дэбют» стала Марына Яўсейчык з празаічнай публікацыяй («Дзеяслоў» № 61).
Падрабязней ТУТ
Фота © прэсавая служба СБП
Крыніца \ lit-bel.org