22 верасня — адкрыццё праекту BECOMING AN ARTIST

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляе

BECOMING AN ARTIST. Станаўленнеў чатырох гісторыях

Напрацягу тыдня ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» — куратарскі праект-даследванне «BECOMING AN ARTIST. Станаўленнеў чатырох гісторыях». Чатыры маладых мастака: Яўген Шадко, Алеся Жыткевіч, Анро і Аляксей Дрэва прадстаўляюць жывапіс, інсталяцыі і аўдыё-аб’екты, галоўнай тэмай якіх сталі разважанні наконт мастацкага станаўлення аўтараў і фенаменалагізацыі гэтага працэса.

«BECOMING AN ARTIST» з’яўляецца часткай «Тыдня сучаснага мастацтва ў Мінску» (20-29 верасня 2013), які праводзіцца ў рамках праекта «На шляху да сучаснага музея». Больш падрабязна пра «Тыдзень» на сайце http://www.na-puti.eu

Падчас працы экспазіцыі існуе магчымасць замовіць прыватную экскурсію па выставе з куратарам праекта і прыняць ўдзел у выніковай дыскусіі «10,5 фенаменаў мастацтва», якая адбудзецца 29 верасня ў 13:00.

Куратар праекта Наталля Гарачая

Выстава будзе працаваць да 27 верасняПадрабязней на сайце Галерэі.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology