2013: Цікавасць праявіла Еўропа

 

ПАВАЛ АРАКЕЛЯН, музыка

ПАВАЛ АРАКЕЛЯН, музыка / фота А. Давыдчык

COOL’OK падзеяў 2013! Самыя знакавыя і запамінальныя падзеі вуснамі «партызанскіх» культурных герояў і герояк!

Мне падалося, што летась павышаную цікавасць да беларускай культуры праявіла Еўропа.

Чаго варты адзін фестываль у Рэгенсбургу, у межах якога прайшлі не толькі канцэрты, але і спектаклі, выставы нашых землякоў (і мой канцэрт у тым ліку). Даволі важным быў сэт Беларускага свабоднага тэатра на сцэне Шэкспіраўскага «Глобуса» ў Лондане — цэлая серыя спектакляў, у тым ліку і анлайн-трансляцыя для беларусаў. У самой Беларусі да сярэдзіны года сталі зноў праходзіць канцэрты музыкаў з «чорнага спісу», нібыта дэманструючы, што рок-н-рол яшчэ жывы.

І, вядома ж, адзначу канцэрты Лявона Вольскага ва Уроцлаве, культурнай сталіцы Еўропы, якія, нягледзячы на вар’яцкую канцэнтрацыю мерапрыемстваў, прайшлі пры поўных аншлагах.

COOL’OK падзей 2012 глядзі ТУТ!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology