Герой дакументальнага фільма «Тата любіць цябе» баксёр Юссі Койвула прыедзе у Мінск

Фінскі баксёр Юссі Койвула, герой дакументальнай стужкі «Тата любіць цябе», якую пакажуць у межах пазафестывальнай праграмы Паўночнае ззянне Sport Doc, прыедзе ў Беларусь і правядзе трэніроўку для навучэнцаў СДЮШАР па боксу.

20130628-02-019-001

Юссі Койвула — прафесійный баксер, «адзінокі воўк» у асяроддзі фінскіх баксёраў. Ва ўзросце 12 гадоў ён страціў абодвухбацькоў, а потым — і сваіх братоў. Бокс стаў для яго адзіным спосабам перамагчы жыццёвыя нягоды. Пачаўшы прафесійную кар’еру ў 2008 годзе, Юссі заставаўся непераможным да 2013 года, пакуль не сустрэўся на рынге з Лукашам Мацакам. Пасля няўдалай спробы кваліфікавацца ў інтэркантынентальную лігу, 17-гадовая кар’ера Юссі Койвула апынулася пад пагрозай. Гэты самы напружанны момант яго жыцця рэжысёр Нінні Рокаса зняла ў дакументальнай стужцы «Тата любіць цябе».

1 снежня з 14:00 да 17:00 сам Юссі Койвула правядзе трэніроўку для навучэнцаў Спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па боксе. Трэніроўка адбудзецца па адрасе праспект Пушкіна, 28. Удзел прымуць пераможцы і прызёры першынстваў Беларусі па боксе, а таксама ўдзельнікі і прызёры міжнародных спаборніцтваў (12-16 год).

Паказ стужкі «Тата любіць цябе» адбудзецца 15 снежня ў 19:00 у кінатэатры «Мір». Гэтая непрыдуманая гісторыя моцнага чалавека распавядзе гледачам пра тое, як знаходзіць моц унутры сябе і сустракаць жыццёвыя нягоды вочы на вочы.

Фільм будзе паказаны ў межах Northern Lights Sport Doc — спецыяльнай праграмы дакументальных стужак з краін паўночнай Еўропы, прысвечанных тэме спорта. Арганізатар паказаў — фестываль кіно паўночных краін Паўночнае ззянне, які штогод праходзіць ў красавіку. Праграма Sports Doc — першая пазафестывальная праграма фестывалю. У праграме — тры стужкі, якія расказваюць тры розныя гісторыі пра тое, як спорт падтрымлівае ў жыцці, аб’ядноўвае і служыць сродкам камунікацыі.

Уваход на паказы вольны — па папярэдняй рэгістрацыі, або ўзяўшы бесплатныя квіткі ў касе кінатэатру да пачатку сеансу.

Leave a Reply

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology