2013: Выставы / спектаклі / кнігі / падзеі

salamacina1

ІРЫНА САЛАМАЦІНА, куратарка, арт-крытык, аўтарка праекта «Гендэрны маршрут» / фота М.Бацюковай

6

Экспазіцыя выставы «VIS LEGIBUS EST INIMICA. Гвалт ёсць вораг права» / фота «Гендэрны маршрут»

7

Кніга- каталог «Радыус нуля. Анталогія арт-нулявых. Мінск 2000–2010» / фота kyky.org

COOL’OK падзеяў 2013! Самыя знакавыя і запамінальныя падзеі вуснамі «партызанскіх» культурных герояў!

ВЫСТАВЫ:

«Anatomia» (з 3 па 28 красавіка, куратарка Дзіна Даніловіч) у віцебскім Арт-цэнтры Марка Шагала пры падтрымцы пасольства Чэшскай Рэспублікі, дзякуючы якому ў Беларусі ўпершыню была часткова прадстаўленая «Плацінавая калекцыя» чэшскага фатографа Роберта Вано, які даследуе жаночыя і мужчынскія аголеныя целы. Магчыма, гэта была самая моцная частка экспазіцыі: рэпрэзентацыя мужчынскага аголенага цела ў Вано больш дынамічная — у параўнанні з жаночай.

Выстава нямецкай фотамастачкі Хельгі Парыс (з 1 па 12 кастрычніка, куратарка Інка Шубэ) у Нацыянальным гістарычным музеі РБ. У 133 чорна-белых працах Парыс можна было ўбачыць атмасферу берлінскіх вуліц 1970-х, закінутыя дамы, закусачныя, партрэты кіроўцы грузавіка-смеццявоза, маладых тэкстыльшчыц, берлінскіх нефармалаў і многіх іншых.

Выстава «VIS LEGIBUS EST INIMICA. Гвалт ёсць вораг права» (з 25 лістапада па 1 снежня, «ЦЭХ», Менск), прымеркаваная да глабальнай сацыяльнай акцыі «16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендэрнага гвалту».

«На шчасце» — выстава маляваных дываноў Алены Кіш (1889 (? ) — 1949) з 12 снежня па 15 студзеня 2014 года ў Мастацкай галерэі М. Савіцкага з фондаў Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» і прыватных калекцый.

СПЕКТАКЛІ :

6 траўня ў Менску адбылася прэм’ера спектакля «Merry Christmas, Ms Meadows…» (рэж. У. Шчэрбань, Беларускі Свабодны тэатр);

5, 7 чэрвеня адбылася прэм’ера спектакля «Латэнтныя мужчыны» (рэж.-паст. Я. Карняг, KorniagTHEATRE);

9, 10 кастрычніка ў межах Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» у Менску быў паказаны спектакль «Песня пра Маці і Айчыну» (рэж. Я. Клята, Тэатр Польскі ў Вроцлаве) — інсцэніроўка кнігі вядомай польскай феміністкі Бажэны Кеф.

КНІГІ:

10 красавіка адбылася прэзентацыя кнігі-каталога «Радыус нуля. Анталогія арт-нулявых. Мінск 2000–2010» (пад рэд. А. Жгіроўскай, В. Шпарагі, Р. Вашкевіча);

28 красавіка — прэзентацыя кнігі Алены Пятроўскай «Безназоўныя супольнасці».

ПАДЗЕІ:

Сустрэчы і лекцыі ў межах праекта «Еўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Еўропы». Асабліва ўразілі лекцыі Пала Тамаша і Наталлі Арлаўскайтэ.

COOL’OK падзей 2012 глядзі ТУТ!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology