Аўтар: pARTisan, 03/01/2014 | COOL'OK ПАДЗЕЙ 2013 Актуаліі НАВІНЫ
2013: Натхняльныя падзеі
COOL’OK падзеяў 2013! Самыя знакавыя і запамінальныя падзеі вуснамі «партызанскіх» культурных герояў і герояк!
Для мяне яркім успамінам сталася аўстрыйская выстава ў горадзе Крэмсе, прысвечаная творчасці вядомай канцэптуалісткі Ёка Она. Мне пашчасціла ўбачыць яе скульптуры, інсталяцыі, фільмы, гукавыя і тэкставыя кампазіцыі і нават паўдзельнічаць у яе інтэрактыўнай інсталяцыі: блуканне па шкляным лабірынце.
Таксама запомніліся дзве пражскія персанальныя фотавыставы Яраслава Кучэра і Віктара Колара. Моцныя імёны, уражальныя працы. Малдаўскія фатографы ў савецкія часы часта натхняліся чэшскай фатаграфіяй, яна была своеасаблівым абразом дакументальнай фатаграфіі.
Для мяне ўбачыць працы пражскіх фатографаў было важнай і натхняльнай падзеяй.
З таго, што адбывалася ў Кішынёве, хочацца адзначыць выставу літоўскай школы дакументальнай фатаграфіі, прывезеную з Літвы аўкцыённым домам. Для кішынёўскай фотасупольнасці гэта было вялікім цудам і падарункам. Даўно тут нічога падобнага не паказвалася. Выстава ў Амстэрдаме, прысвечаная творчасці Феліні, мяне зачапіла грунтоўна. Прыехаўшы дадому, зноў прагледзела ягоныя эпахальныя працы. Вельмі не проста было экспанаваць фрагменты фільмаў Феліні ў спалучэнні з фотадакументацыяй і тэкстамі ў выстаўнай прасторы.
Прывезены на Кішынёўскі тэатральны фестываль «МОЛДФЕСТ. Рампы.РУ» маскоўскі спектакль «Аднойчы мы ўсе будзем шчаслівыя» малдаўскага рэжысёра Вячаслава Чабатара таксама пакінуў для мяне яркі след у мінулым годзе.
Прачытаць інтэрв’ю з Таццянай Фёдаравай можна ТУТ.
COOL’OK падзей 2012 глядзі ТУТ!