Адукацыйны курс Міхаіла Гуліна «Публічная прастора і акцыянізм»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прапануе ўнікальны адукацыйны праект «10 майстэрняў». Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм, распрацаваных беларускімі мастакамі. Кожная праграма ўключае 6-дзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам курса пры канцы праграмы. Другі курс адукацыйнага праекта называецца «Публічная прастора і акцыянізм». Аўтар — Міхаіл Гулін. На працягу 6 дзён 5 чалавек атрымаюць непаўторную магчымасць практычнага даследавання грамадскай прасторы з дапамогай трох тэматычных […]

ARTES LIBERALES 2016 — «Паэтыка працы»

З 5 па 30 красавіка 2016 года ў Галерэі «Ў» (Мінск) у пяты раз будзе праходзіць адукацыйна-мастацкі праект ARTES LIBERALES. На гэты час прастора галерэі зноў ператворыцца ў адкрыты ўніверсітэт — даступны ўсім і кожнаму. Асноўны фокус праекта ў 2016 годзе — «Паэтыка працы» Выносячы «працу» на першы план (і прапануючы асэнсаваць яе «адным кадрам») у межах нашага праекта, мы хацелі б абмеркаваць разнастайныя модусы разумення «працы» (і стаўлення да яе) ў гістарычным і сучасным кантэкстах, […]

Красавік у Кнігарні «ЛогвінаЎ»

9 красавіка «Халівар з Георгіем Барташам»: Фемінізм 9 красавіка, 19.00 будуць: Юля Цімафеева, Аляксандра Прывада і Алена Брава Уваход — вольны! Кожную другую суботу месяца ў ціхамірнай атмасферы кнігарні логвінаЎ збіраюцца літаратары і людзі кніжнай культуры, ды публічна халівараць. Вялікія і малыя праблемы сенняшняга дня: сацыялка, грамадства, бягучыя падзеі, сцэнкі з жыцця краіны, новыя моды і гісторыі з уласнай біяграфіі. 11 красавіка — Украінскі інды-фольк у кнігарні логвінаЎ Запрашаем на творчую […]

ФЕСТЫВАЛЬ КІНО ПАЎНОЧНЫХ КРАІН «ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ»

21-24 красавіка 2016, Мінск / Віцебск Фестываль кіно Паўночнаеўрапейскіх краін «Паўночнае ззянне» 2016 ладзіцца ў другі раз 21-24 красавіка. Сёлета паказы адбудуцца ў Мінску і Віцебску ў кінатэатрах «Мір». Асноўная мэта фестывалю – паказваць беларускім гледачам найноўшыя паўночнаеўрапейскія фільмы, якія на мове кіно распавядаюць пра асаблівасці жыцця і менталітэту жыхароў 5 краін-удзельніц Паўночнаеўрапейскага Савету: Швецыі, […]

Akute дасць канцэрт па заяўках слухачоў

Музыкі заявілі, што на сваім сольным канцэрце 22 красавіка ў Мінску ў межах праекту «Жывы Тузін» сыграюць тыя песні, якія абіруць іх прыхільнікі. Напярэдадні выступу ў клубе «ILI», Akute прапанавалі слухачам самім вырашаць, якія песні на ім прагучаць. Вызначэнне «народнага сэт-ліста» будзе праходзіць такім чынам: да 12 красавіка кожны ахвочы можа назваць да пяці песень […]

Праграма школы «Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння»

Лятучы універсітэт у партнёрстве з таварыствам «Зялёная сетка» і альманахам «Гарадскія тактыкі» запрашае на адукацыйную праграму «Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння». Школа накіравана на распрацоўку і прасоўванне сучасных падыходаў для развіцця беларускіх гарадоў. Праграма школы будзе будавацца на ўзаемасувязі некалькіх кірункаў мыслення і практыкі: урбаністыка, устойлівае развіццё, экалогія і сістэмны падыход у даследаванні і развіцці […]

Прэзентацыя новага канцэртнага альбома гурта «Стары Ольса»

15 красавіка ў Менскім тэатры эстрады (Маскоўская, 18а) адбудзецца прэзентацыя новага канцэртнага альбома гурта «Стары Ольса» — «КОЛА РЫЦЭРСКА». А напярэдадні прэзентацыі 6 красавіка гурт запрашае ўсіх сваіх прыхільнікаў і сяброў на сустрэчу ў нефармальных зносінах «ОЛЬСА-BEER-ПАЦІ» ў бары Beer&Wine (Мінск, Кульман, 9) а 19-й гадзіне, каб падзяліцца і адзначыць свае поспехі разам з усімі! Нагодаў шмат: і выхад альбома, і паспяховая Kickstarter кампанія, і запіс альбома сярэднявечных рок-кавераў, і тур у ЗША. «Мы прагнем блізкага стасавання і кантактных зносінаў. Мы хочам сустрэцца […]

Праца адным кадрам. Праект Анце Эман і Харуна Фарокі

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» і Інстытут імя Гётэ ў Мінску ў межах фестываля Artes Liberales прадстаўляюць Праца адным кадрам. Праект Анце Эман і Харуна Фарокі Выстава, лекцыі, кінапаказы 5 — 30 красавіка 2016 г. Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасці 37А) Адкрыццё 5 красавіка а 19-й гадзіне «Першая камера ў гісторыі кінематаграфіі была накіравана на фабрыку» — адзначаў некалі Харун Фарокі, выдатны нямецкі кінатворца. Ён меў на ўвазе дакументальную […]

Аўтограф-сесія Міхаіла Валодзіна — 5 красавіка

5 красавіка ў 19.00 кампанія «Будзьма беларусамі!» і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць у прастору «Кніжная шафа» на аўтограф-сесію Міхаіла Валодзіна, аўтара кнігі «Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках». «Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках» — гэта ўнікальная кніга. Міхаілу Валодзіну ўдалося аб’яднаць пад адной вокладкай зборнік гарадскіх апавяданняў, міфалагічны і незвычайны падарожны даведнікі па горадзе. Дзякуючы таму, што «Мінскія […]

Аб’яўлены лонг-спіс намінаваных кніг на прэмію «Гедройца 2016»

У склад журы гэтага года ўвайшлі: Ігар Бабкоў, беларускі празаік і філосаф, лаўрэат прэміі Гедройца 2014, Анджэй Бжэзецкі, польскі журналіст, аўтар кніг пра Беларусь, галоўны рэдактар часопіса «Nowa Europa Wschodnia», Сяргей Дубавец, беларускі пісьменнік, журналіст, Малгажата Ноцунь, польская журналістка, аўтарка кніг пра Беларусь, намесніца рэдактара часопіса «Nowa Europa Wschodnia», Людміла Рублеўская, беларуская пісьменніца, літаратурны крытык, […]

Лекцыя Юліі Фаміной пра гісторыю куратарства

Праект «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы» Лекцыя Юліі Фаміной «Гісторыя куратарства: ад сузірання і аналізу да падарожжаў у часе» 31 сакавіка (нядзеля), 19-00 Бізнэс-клуб IMAGURU (вул. Фабрыцыуса, 4)   З канца 1960-х гг. куратарства на Захадзе пачало паступова набываць статус творчай прафесіі. Тады, разам з агляднымі, пачалі арганізоўвацца так званыя інтэрпрэтацыйныя выставы, якія прапаноўваць […]

30 сакавіка «Серадовішча» з Андрэем Хадановічам: Грыцько Чубай

30 сакавіка (серада), а 19.00. Кнігарня логвінаЎ. У межах «Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй логвінаЎ» Вечарына «Грыцько Чубай: «Гаварыць, маўчаць і гаварыць зноў» Адмысловая госціца — перакладчыца Алена Пятровіч Падчас вечарыны — размовы пра паэзію Чубая, чытанні ягоных вершаў у арыгінале і ў беларускіх перакладах, а таксама песні гурта «Плач Єремії». Серадовішча — украінскія сустрэчы з Андрэем Хадановічам па серадах у кнігарні логвінаЎ, на якіх абмяркоўваюцца знакавыя постаці ўкраінскай літаратуры. Крыху […]

Павал Касцюкевіч прадстаўляе новы раман «План Бабарозы»

29 сакавіка, 19-00 Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) Павал Касцюкевіч Раман «План Бабарозы»: піжамная прэзентацыя «План Бабарозы» — гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання […]

Персанальны праект «Жыццё вакол» Захара Кудзіна

21 сакавіка — 31 траўня галерэя «Ў падземка» (пр. Незалежнасці 37а) Захар Кудзін/Беларусь Персанальны праект «Жыццё вакол» Скульптура «Жыццё вакол» уяўляе сабой зварны металічны куб. Пры адсутнасці святла і паветра ўсярэдзіне, змесціва куба, зыходзячы з мастацкай задумы, таксама месціць у сабе атрутнае рэчыва. Праз гэта, плоскасці і грані скульптуры становяцца ўмоўнымі межамі паміж жыццём і смерцю, рэальнасцю і верай. Заяўленая Форма куба — гэта рэальнасць для […]

Прыём заявак на MediaBarCamp 2016

IX MediaBarCamp адбудзецца 26 — 29 траўня 2016  ў Літве  і   збярэ разам актывістаў з Беларусі і астатняга свету: ад Кубы да Азербайджана, ад Швецыі да Егіпта. Арганізатарам MediaBarCamp 2016 з’яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC) у супрацоўніцтве з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі. MediaBarCamp унікальнае мерапрыемства, якое адбываецца ў фармаце не-канферэнцыі і адкрытай прасторы, пад час […]

Akute выступіць у «Жывым Тузіне»

Магілёўскі гурт дае сольны канцэрт у Мінску 22 красавіка ў клубе «ILI», на якім зайграе свае найлепшыя песні і прэзентуе новы сінгл. Сем год менавіта на «Тузіне Гітоў» былыя ўдзельнікі гурту «Глюкі» Стас Мытнік і Раман Жыгараў прадставілі свой новы праект Akute ды дэбютны сынгл «Адзіноцтва», які чакаў шалёны поспех. Гэтая песня доўгі час лідзіравала […]

Прэзентацыя кнігі Андрэя Адамовіча «Таўсьціла і лешч»

22 сакавіка а 19.00 ў кнігарні логвінаЎ адбудзецца прэзентацыя першай празаічнай кнігі Андрэя Адамовіча «Таўсьціла і лешч». У імпрэзе возьмуць удзел сам аўтар, рэдактар кнігі Андрэй Хадановіч ды іншыя пісьменнікі і аматары рыбнай лоўлі. Гледачоў чакае розыгрыш кніг і сушанага ляшча ад аўтара, зніжка 20 % (танней не будзе), найлепшыя ўрыўкі ў выкананні аўтара, аўтографы. Уваход вольны! За тры няпоўных месяца продажаў кніга стала адным з бестселераў выдавецтва логвінаЎ. […]

Абвешчаны слоган фестывалю «Паўночнае ззянне-2016» і прэзентуецца серыя відэаролікаў

З 21 па 24 красавіка 2016 у Мінску і Віцебску адбудзецца другі Фестываль кіно паўночнаеўрапейскіх краін «Паўночнае ззянне» (Northern Lights). Цягам чатырох дзён у сталічным кінатэатры «Мір» (вул. Казлова 3) і ў кінатэатры «Мір» у Віцебску (вул.Чэхава, 3) будзе паказана восем найноўшых фільмаў вытворчасці Даніі, Ісландыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швецыі. «Хараство штодзённага» – лейтматыў фестывалю-2016, […]

Адукацыйны праект «10 майстэрняў» ад беларускіх мастакоў

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прапануе ўнікальны адукацыйны праект «10 майстэрняў». Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам курса пры канцы праграмы. Першы курс адукацыйнага праекта называецца «Прыватная прастора: практыкі ідэнтыфікацыі», аўтарам якога з’яўляецца Вольга Сазыкіна. На працягу 6 дзён 6 чалавек атрымаюць унікальную магчымасць папрацаваць у майстэрні […]

Стартуе конкурс «Заспявай 3.0» – магчымасць выйграць 1500 еўра

Партал Tuzin.fm і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы партала TUT.BY абвяшчаюць трэці сезон конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай.BY». Узроставы цэнз падвышаецца да 33 год, намінацый становіцца болей, прызавы фонд павялічваецца да 1500 еўра. Завадатары конкурсу заклікаюць маладых выканаўцаў адкрыць для сябе беларускі космас паэзіі і музыкі ды падзяліцца гэтым адкрыццём з астатнімі. «Мы прапануем ў тры спосабы паказаць […]

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

115 queries in 1,180 seconds.