8 верасня – лекцыя Томаса Бона

«Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы»,
«Еўрапейскі міжкультурны фестываль»
пры падтрымцы Пасольства Германіі

8 верасня (панядзелак), 18:30

Арт-прастора  «ЦЭХ» (пр. Незалежнасці,  58,  к. 6)

Запрашаем на публічную лекцыю

Томаса Бона 

«Зубры ці партызаны? Адкрыты ліст аўтару «Малой падарожнай кніжкі па Горадзе Сонца»

Artur Klinau, A Symmetry \ The Sun City of Dreams Seria

Artur Klinau, A Symmetry \ The Sun City of Dreams Seria

У 2006 годзе ў выдавецтве «Suhrkamp» пабачыла свет кішэнная кніга з незвычайнай назвай – «Minsk. Sonnenstadt der Träume» («Мінск. Сонечны горад  сноў», аўтар – Артур Клінаў), якая для мяне ў пэўным сэнсе была адкрыццём. Да гэтага моманту я ўжо скончыў пісаць дысертацыю пра развіццё сталіцы БССР пасля Другой сусветнай вайны. Мой Мінск – гэта, шчыра кажучы і на мой вялікі жаль, адно толькі свет, адлюстраваны ў архівах. У звязку з гэтым я, аднак, прэтэндую на тое, што я быў першым нямецкім даследчыкам, які прасеяў савецкае дакументальнае смецце з належнай стараннасцю.

Але ж наколькі цікава было даведацца, што беларускія пАРТызаны зноў актывізаваліся! Магчыма, варта было б разам паразважаць пра спадчыну «сацыялістычнага горада» і наступствы савецкай мадэрнізацыі.

Тым часам я ўжо, па праўдзе, адышоў у навуковым сэнсе ад тэмы індустрыялізацыі і урбанізацыі. На сённяшні момант мяне цікавіць хутчэй экагісторыя (Umweltgeschichte, Environmental history) у дачыненні адносін чалавека і прыроды, якія граюць не апошнюю ролю ў гісторыі Беларусі. Ва ўсялякім выпадку, найбольшую цікавасць у старонняга назіральніка выклікаюць знікненне вёсак і асушэнне балот.

Каб пашырыць інфармацыю пра маю кнігу, якія выйшла ў Нямеччыне ў 2008 годзе пад назвай «Minsk – Musterstadt des Sozialismus» («Мінск – узорны горад сацыялізму») і ў Расіі ў 2013-м пад назвай «Минский феномен», але якая яшчэ мала вядомая ў сталіцы Беларусі, я хацеў бы агучыць некалькі каментароў да «Малой падарожнай кніжкі па Горадзе Сонца» Артура Клінава.

Пра лектара

gikrei_0606_bohn_mbr.jpgТомас Бон – гісторык, раварыст і аматар футболу. З 2009 года працуе прафесарам гісторыі Усходняй Еўропы ва Універсітэце імя Юстуса Лібіга ў Гісэне (Нямеччына). У 1996 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Руская гістарычная навука з 1880 да 1905 года» (Russische Geschichtswissenschaft von 1880 bis 1905. Köln: Böhlau Verlag, 1998; Санкт-Петербург: Олеариус Пресс, 2005) у Гамбургскім універсітэце, а ў 2004 годзе – доктарскую дысертацыю на тэму «Мінск – узорны горад сацыялізму» (Minsk – Musterstadt des Sozialismus. Köln: Böhlau Verlag, 2004; Москва: РОССПЭН, 2013) ва Універсітэце Ены. Даследчы праект, якім Бон займаецца цяпер, носіць назву «Нацыянальны парк Белавежская пушча. Чалавек, жывёла і навакольнае асяроддзе на польска-беларускім памежжы».

Мова лекцыі: руская

Уваход вольны!

 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology