14 верасня — дыскусія «#Секс#Гендэр#Арт на постсавецкай прасторы»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», мультымедыя-часопіс 34mag.net, медыя-праект pARTisan 

14 верасня, 17-00
Лофт «БАЛКИ» (вул. Чапаева 3-202)

Дыскусія «#Секс#Гендэр#Арт на постсавецкай прасторы»

sex_genderЗа апошні час, відавочна, адбыліся трансфармацыі тэмаў гендэрнай і сексуальнай ідэнтычнасцяў, у тым ліку і формаў іх абмеркавання. На постсавецкай прасторы мастакі і мастачкі таксама актыўна звяртаюцца да гэтай праблематыкі. Яны не толькі прапануюць сваё персанальнае бачанне, але і распавядаюць пра тое, як тэмы гендэрнай і сексуальнай ідэнтычнасцяў абмяркоўваюцца ў іх краінах. —

У дыскусіі «#Секс#Гендэр#Арт на постсавецкай прасторы» возьмуць удзел некаторыя мастакі, чые працы прадстаўленыя ў межах выставы «XXY». Аўтары адкажуць, чаму яны звяртаюцца да той ці іншай тэмы, а таксама з якімі цяжкасцямі ім даводзіцца сутыкацца ў сваім лакальным кантэксце.

Вынікам дыскусіі мы бачым апісанне арт-практык на тэмы гендэрнай, сексуальнай ідэнтычнасцяў у лакальных кантэкстах і вылучэнне іх індывідуальных/агульных рысаў, характэрных для краінаў былога СССР, на прыкладах Арменіі, Беларусі, Кіргізіі, Украіны. 

Удзельнікі:
Міхаіл Гулін, мастак, перформер, куратар (BY) 
Анатолій Бялоў, мастак, музыка (UA) 
Вольга Маслоўская & Раман Трацюк, гурт Bergamot (BY, PL) 
Лусіне Талалян, арт-група «Queering Yerevan», відэазварот (AM) 
Сяргей Шабохін, мастак, куратар, заснавальнік і галоўны рэдактар ArtAktivist.org (BY) 

Мадэратар Ганна Лакціёнава (To Be Queer)

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology