14 верасня — дыскусія «Культура памяці і яе скульптурнае ўвасабленне ў гарадской прасторы»

Памяць, этыка, каштоўнасці — шукайце на вуліцах горада!

14 верасня, 15-00
Мемарыяльны музей-майстэрня З. Азгура, вул. З. Азгура, 8

Пазбягаеце шумных вулічных урачыстасцяў на Дзень горада або шукаеце цікавы спосаб выказаць сваю неабыякавасць да Мінска? Ёсць альтэрнатыва! Кампанія «Будзьма беларусамі!» і Мемарыяльны музей З. Азгура запрашаюць на пазнавальную і не менш відовішчную адкрытую дыскусію «Культура памяці і яе скульптурнае ўвасабленне ў гарадской прасторы».

poster_azgur555Усталяваныя апошнім часам у Беларусі помнікі сведчаць пра пэўнае пераасэнсаванне гістарычных і культурных каштоўнасцяў для краіны: акрамя звыклай ужо гарадской скульптуры з’явіўся мемарыял, прысвечаны знесенай Фары Вітаўта ў Гародні, помнік Альгерду ў Віцебску, пачалося стварэнне мемарыяльнага комплексу ў Трасцянцы, шэраг жа помнікаў Леніну дэмантаваны або перанесены.
Як бачаць гэтую тэндэнцыю адмыслоўцы ў параўнанні, з адноаго боку, са звыклымі для Беларусі падыходамі да мемарыялізацыі гарадской прасторы, а з іншага — з актуальным досведам іншых краін? Якія мастацтвазнаўчыя, сацыяльна-культурныя канфлікты здараюцца вакол культуры памяці і як іх варта вырашаць? Што ўвогуле можна лічыць нашай культурай памяці і як яна ўтвараецца? Вось галоўныя пытанні сустрэчы.

У праграме:
1. Канстанцін Мужаў, скульптар, перформер, сябра Саюза дызайнераў Беларусі: «Сэнсы і сутнасць гарадской скульптуры. Ці магчымыя змены?»;
2. Зміцер Марозаў, практыкуючы гід, намеснік дырэктара ААТ «БелАграТрэвал», магістр па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і турызме: «Турысты ў гарадах: адчужэнне памяці vs прыватызацыя памяці»;
3. Сцяпан Стурэйка, культурны антраполаг, выкладчык ЕГУ: «Сеткавыя манументы — ад назірання да ўдзелу»;
4. Алена Крэнь, культуролаг, старшы навуковы супрацоўнік Мемарыяльнага музея-майстэрні З. І. Азгура: «Музей у горадзе/Музей без горада: ці можна цяпер актуалізаваць спадчыну Заіра Азгура?»

Да ўдзелу запрашаюцца зацікаўленыя эксперты з ліку скульптараў, музейных супрацоўнікаў, адмыслоўцаў у пытаннях даследаванняў культуры памяці і мемарыяльных мясцінаў, аховы культурных каштоўнасцяў.
Як заўсёды, удзел у дыскусіі возьмуць аўтарытэтныя эксперты, сярод якіх скульптары, архітэктары, урбаністы і гісторыкі.

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology