Дыскусія «Мадэ ін Беларусь»

Аляксей Лунёў, «Зааморфныя аб’екты»

Ігар Цішын, з праекту «Лёгкі партызанскі рух», 1997

3 сьнежня, 18-00, Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а)

Запрашаем на дыскусію: «Мадэ ін Беларусь: сучаснае беларускае мастацтва — канец «партызанскага» руху?»

Сёньня сытуацыя ў мастацкім асяродку Беларусі зьмянілася: сучаснае мастацтва перастала быць альтэрнатыўным (яскравы прыклад — сёлетняя Трыенале сучаснага мастацтва, дзе актуальныя мастацкія практыкі натуральна ўпісаліся ў афіцыйны кантэкст). Таму ў «pARTisan’а» ўзьніклі пытаньні, найперш да сябе: ці застаецца сёньня партызанская стратэгія актуальнай? І калі так, — хто ёсьць ворагам сучаснаму «партызану»?

Але «партызанскія» пытаньні — хутчэй, нагода ўвогуле паразважаць пра стан сучаснага беларускага мастацтва й культуры ў цэлым, а таксама паспрабаваць вызначыць тыя брэнды / антыбрэнды, арыентыры й каштоўнасьці, якія сёньня канструююць вобраз сучаснай Беларусі.

У дыскусіі возьмуць удзел:

Валянцін Акудовіч — філёзаф, Вольга Гапеева — паэтка, лінгвістка, дырэктарка беларускай філіі  «HALMA»  —  міжнароднай сеткі літаратурных дамоў, Артур Клінаў — мастак, літаратар, галоўны рэдактар «pARTisan», Андрэй Кудзіненка — кінарэжысэр, Сяргей Шабохін — мастак, куратар, рэдактар інтэрнэт-парталу «АртАктывіст», Вольга Шпарага — філёзаф, рэдактар інтэрнэт-парталу «Новая Эўропа».

Мадэратар — Тацяна Арцімовіч.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology