Чытка п’есы Максіма Дасько «Лондан» (Брэст)

7 снежня ў 14.30
Малая сцэна Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (Брэст, вул. Леніна, 21)

Чытка п’есы Максіма Дасько «Лондан»

Тэкст чытае: Сяргей Кандрацюк
Рэжысёр: Дзяніс Фёдараў

london

Максім Дасько — фатограф, драматург. Пераможца Міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі «Свабодны тэатр» 2013 ў намінацыі «П’еса малой формы або эксперыментальны тэкст для тэатра» з тэкстамі «Радыё Культура», «І спачуванне ў імгненне адкрылася ёй» і «Тытан» — карцінамі з сучаснага менскага жыцця.

Першае выкананне п’есы «Лондан» адбылося ў 2014 годзе на фэсце маладой драматургіі «Любимовка» www.lubimovka.ru

25 кастрычніка ў Брэсце стартаваў праект чытанняў сучаснай беларускай драматургіі. «Лондан» — другая п’еса праекта, да гэтага была прадстаўлена п’еса «Асцярожна, памідоры» Сяргея Анцелевича. У планах зрабіць чыткі рэгулярнымі і некаторыя п’есы ўвасобіць у спектаклі.

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology