Гурт «PortMone» у Нацыянальным мастацкім музеі Украіны

6 лютага Нацыянальны цэнтр Олександра Довженка (Украіна) і Нацыянальны мастацкі музей Украіны пачынаюць цыкл кінапаказаў і дыскусій Гераічнага MAKE-UP ў межах сумеснага выставачнага праекта з Гётэ Інстытутам «Героі. Спроба інвентарызацыі».

У першы вечар (тэма «Селянін: нараджэнне героя») будзе паказаны фільм «Хлеб» (1929, рэж. Микола Шпиковський, маст. Соломон Зарицький) пад гукавое суправаджэнне беларускага гурта «PortMone» (адмыслова створаны саўндтрэк).

Праект «Героі. Спроба інвентарызацыі» даследуе вобраз «героя» і яго стварэння. Падчас інвентарызацыі фондаў музея былі вызначаныя творы, так ці інакш звязаныя з топасам «герой», «святы», «пакутнік» альбо «подзвіг». Экспазіцыю складаюць каля 180 жывапісных, графічных і скульптурных твораў ад сярэднявечча да другой паловы ХХ стагоддзя.

 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology