Фестываль адукацыі і мастацтва Artes Liberales 2015

З 31 сакавіка да 17 красавіка 2015 году ў галерэі «Ў» (Менск) у чацвёрты раз будзе праходзіць мастацка-адукацыйны праект ARTES LIBERALES. На гэты час прастора галерэі зноў ператворыцца ў адкрыты універсітэт — даступны ўсім і кожнаму.

Artes Liberales 2015 — Time Code
Фестываль адукацыі і мастацтва, 31.03 — 17.04.2015, Менск 

unnamed

ARTES LIBERALES – гэта каля 50 мерапрыемстваў: выставы, лекцыі, дыскусіі, майстар-класы, прэзентацыі, перформансы, канцэрты і кінапаказы. ARTES LIBERALES – гэта фестываль ідэй і арт-праектаў, створаных маладымі людзьмі, якія вывучаюць вольныя мастацтвы і імкнуцца прапанаваць сваё бачанне навакольнай рэчаіснасці ў мастацкай і медыяльнай форме.

Асноўны фокус праекта ў 2015 годзе — Time Code:

Панятак «таймкоду» непарыўна звязаны з гісторыяй кіно і іншых візуальных медыя, які вызначае рытмы і рэжымы «мантажнага бачання» сучаснага чалавека. Аднак мы выкарыстоўваем гэты, тэхнічны па сваёй сутнасці, панятак у якасці ўсёабдымнай філасофскай метафары (як сімвалічны Код Нашага Часу), якая дазваляе асэнсаваць стасункі сучаснага чалавека з Часам.

Падзеі Artes Liberales 2015 складаюць тэматычныя блокі:

«Усходне-еўрапейскае мастацтва ў крызісныя часы»:

Майстар-клас «Куратарства ва ўмовах крызісу» і лекцыя «Мастацтва і нацыяналізм ва Усходняй Еўропе» (Эдыт Андраш), дыскусія «Нацыянальны павільён на Венецыянскай Біенале (з удзелам куратараў беларускага і літоўскага павільёнаў Біенале 2015 года — Аляксея Шынкарэнкі і Вітаўтаса Міхелкявічуса), лекцыя «У сінхратроне даследванняў Усходняй Еўропы: беларускае мастацтва ў параўнальнай перспектыве» (Лена Прэнц і Аляксей Барысёнак), паказ фільма Марты Папіводы «Работнік культуры 3 ў 1», лекцыя Мільяны Істыянавіч «Temporary Forever» і інш.

«Савецкі атамны праект: перыяд напаўраспаду»:

Даследчая выстава «Крытычная зборка: людзі і атамы» на аснове «Обнінскага лічбавага праекта» (куратары — Галіна Арлова і Наталля Ненарокамава), лекцыя «Атам ў СССР: ядзерная энергия у масавай культуры Савецкага Саюза» (Максім Жук), лекцыя «Ядзерны асамбляж: дзеля чаго даследчыкам выстава?» (Галіна Арлова), «Чарнобыля ніколі не было: нябачны бок мірнага атама» (Андрэй Сцяпанаў), лекцыя Аксаны Гайко аб дакументальным тэатры (па матэрыялах спектаклю «Чарнобыль»), лекцыя Сцяпана Стурэйкі:«Ігналінская АЭС — выпрабаванне спадчынай».

«Flashback/Flashforward: Медыя і Час»:

Дыскусія аб сучасным малабюджэтным (караткаметражным) і эксперыментальным кіно, майстар-клас «Free run/Record run.Timecode» (Артурас Букаўскас), прэзентацыя анімацыйных фільмаў «Шапэн» і «Штраус», дыскусія «Час анімацыі» (Ірына Кадзюкова), лекцыя-перформанс «Сімпозіум з нагоды часу» (Вітаўтас Міхелкявічус), лекцыя «Выгнанне Духа (Часу)! Фрыдрых Кітлер пра медыя і час» (Кястас Кірцікліс), майстар-клас «Візуалізацыя ведаў: інфаграфіка ў СМІ» (Вадзім Шмыгаў) і інш.

«Узрост полу» — цыкл мерапрыемстваў Цэнтра гендарных даследванняў ЕГУ:

Лекцыя «Прадпрымальныя бабулі»: гендар, узрост і крос-гранічная мабільнасць» (Вольга Сасункевіч), лекцыя «Апошнія магіканкі: пол, узрост і захаванне стараверскай тоеснасці» (Уладзіслаў Іваноў), «Для тых каму за… Парадоксы ўзросту жанчыны» (Ганна Шадрына), прэзентацыя гендарнай бібліятэкі ў Мінску.

«Рытмы часу і прасторы»:

Інсталяцыя «Synthesizer» і майстар-клас пра інтэрактыўныя інсталяцыі і вылічальный дызайн архітэктурнага асяроддзя (архітэктурная суполна Monogroup, аўдыё-відэа-перформанс «Choven» і лекцыя «Украінская электра-акустычная музыка — вытокі і фармаванне» (Ала Загайкевіч), лекцыя «Рытманаліз: картаграфаванне і рытмічная разнастайнасць прастораў» (Бэнджамін Коўп), аўдыё-перформанс Вольгі Гапеевай і Змітра Ладзеса, дыскусія «Гукавыя ландшафты цела», лекцыя Андрэя Савіцкага «Праграмаванне для музыкаў і медыя-мастакоў», канцэрт Аляксея Усіновіча у Мінскім Планетарыі, прэм’ера інтэрактыўнага альбому Канстанціна Яськова і Алеся Цурко «Zona Opus Posth», канцэрт гурта «НагУаль» і інш.

Нашы контакты \ інфа-рэсурсы:

Кіраўнік праекта — Альміра Усманава

Куратары: Павел Няхаеў, Вольга Салахеева, Галіна Арлова, Наталля Ненарокамава

Каардынатар — Кірыл Калбаснікаў

E-mail: artesliberales.by@gmail.com

Сайт:http://artes-liberales.by

Facebook: http://facebook.com/Artes.Liberales.Belarus
YouTube: http://youtube.com/user/ArtesLiberalesBY

Падрабязней пра праект:

Канцэпцыяhttp://artes-liberales.by/ru/2015-edition/idea/

Праграма і каляндар — http://artes-liberales.by/ru/2015-edition/program/

Усе падзеіhttp://artes-liberales.by/ru/2014-edition/

Гісторыя праекта: 2014, 2013, 2012

Партнёры Artes Liberales 2015:

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (Вільнюс), Галерэя “Ў”, Музей Заіра Азгура, Мінский Планетарый, арт-прастора ЦЭХ, Цэнтр фатаграфі, музычная суполка Foundamental Network, «Платформа перфарматыўных практык «зЕрне»


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology